Вы тут

Ездзіла ў сталіцу, як на «работу»...


У поле зроку супрацоўнікаў аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС г. Мінска трапіла 37-гадовая жыхарка Слуцка, раней неаднаразова судзімая за крадзеж, захаванне і збыт наркотыкаў.

Як высветлілася, жанчына «спецыялізавалася» на кішэнных крадзяжах, дзеля якіх і ездзіла ў сталіцу. Міліцыянерам удалося затрымаць зламысніцу ў момант здзяйснення чарговага злачынства. У праваахоўнікаў маецца інфармацыя, што жанчына можа быць датычная яшчэ да чатырох аналагічных крадзяжоў. Як правіла, яна «працавала» ў месцах з вялікай колькасцю людзей (аб'екты грамадскага харчавання, гандлёвыя цэнтры), карыстаючыся няўважлівасцю грамадзян. У адным з апошніх выпадкаў зламысніца, скарыстаўшыся часовай адсутнасцю прадаўца ў гандлёвай вулічнай палатцы, скрала адтуль выручку ў памеры каля чатырох мільёнаў рублёў. Цяпер вядзецца праверка затрыманай на датычнасць да серыі крадзяжоў, здзейсненых аналагічным чынам на тэрыторыі сталіцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.