Вы тут

А як паркуецеся вы?


Каб праверыць гэта, зазірніце і ў ваш двор.

Шырокамаштабная экалагічная акцыя «Я паркуюся, як...» праходзіць у Мінску.

21-18

— У сувязі з пастаянным павелічэннем колькасці аўтамабіляў у сталіцы, усё больш актуальнай становіцца праблема падзелу двароў паміж аўтамабілістамі і жыхарамі, — расказалі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — Дваровыя тэрыторыі перагружаны транспартам, з-за чаго многія аўтаўладальнікі пакідаюць свае транспартныя сродкі на зялёнай зоне, наносячы шкоду навакольнаму асяроддзю і знішчаючы расліннасць. Таксама гэта стварае дадатковыя праблемы для праезду транспарту аварыйна-выратавальных службаў, машын хуткай дапамогі і іншых. У мэтах экалагічнай асветы грамадзян, а таксама прафілактыкі прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы на пастаяннай аснове будзе праводзіцца шырокамаштабная экалагічная акцыя «Я паркуюся, як...», скіраваная на недапушчэнне стаянкі транспартных сродкаў на газонах.

Акцыя праводзіцца сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Абследаванні дваровых тэрыторый будуць праводзіцца сістэматычна. Каб не дапусціць паркоўкі на зялёных зонах, у адпаведных месцах дваровых тэрыторый будуць устанаўлівацца дэкаратыўныя агароджы, малыя архітэктурныя формы і праводзіцца пасадка дрэў і кустоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.