Вы тут

Эксклюзіўныя «Весткі з Кітая»


Як мы ўжо паведамлялі, напрыканцы верасня газета «Звязда» падчас міжнароднага інфармацыйнага форуму «Адзін пояс — адзін шлях» падпісала мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з вядучым СМІ Кітая — газетай «Жэньмінь жыбаа».

І вось — першая «ластаўка»: сумесны праект рэдакцый газеты «Жэньмінь жыбаа» і газеты «Звязда» пад агульнай назвай «Весткі з Кітая». Адпаведны банер ужо з'явіўся на нашым інтэрнэт-партале zvіazda.by. Тут размяшчаюцца самыя «топавыя» навіны сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі — краіны, якая, без перабольшання, выклікае ўсеагульны інтарэс у свеце. Цяпер наведвальнікам нашага інтэрнэт-партала даступны насамрэч эксклюзіўныя матэрыялы, якія прадастаўляюцца інфармацыйным партнёрам — газетай «Жэньмінь жыбаа». У адказ мы мяркуем забяспечваць вядучае кітайскае выданне арыгінальнымі звяздоўскімі артыкуламі.

Захар БУРАК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.