Вы тут

Зборы сродкаў бацькоўскімі камітэтамі — незаконныя


Прэс-служба Міністэрства адукацыі дала афіцыйны каментарый наконт парадку дзейнасці ва ўстановах адукацыі папячыцельскіх саветаў і прыцягнення грашовых сродкаў з боку бацькоў.


— Бацькоўская дапамога ўстанове адукацыі можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове, — падкрэсліваюць у міністэрстве. — Спецыяльна збіраць пэўную суму не мае права ні бацькоўскі камітэт, ні педагагічныя работнікі. У адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, фінансаванне школ, гімназій, ліцэяў можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Папячыцельскі савет з'яўляецца органам самакіравання і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі. Рашэнне аб стварэнні такога савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Для вырашэння актуальных задач папячыцельскі савет можа прапанаваць прыцягнуць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.

«Пры гэтым важна ведаць, што бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове шляхам пералічэння сродкаў афіцыйна — па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі, — патлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. — Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета».

Вышэйшым органам кіравання папячыцельскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае яго старшыня савета, які выбіраецца на тры гады. Сродкі могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў і г.д. Міністэрства адукацыі ў адпаведным лісце ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў і Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама асабліва звяртае ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый папячыцельскага савета бацькоўскім камітэтам. Звароты грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб фактах збору сродкаў ва ўстановах адукацыі, знаходзяцца на пастаянным кантролі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».