Вы тут

Спрыяльныя перспектывы


 

Па запрашэнні каралевы Лізаветы ІІ праходзіць дзяржаўны візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Вялікабрытанію.

«Сітуацыя ў брытанска-кітайскіх гандлёва-эканамічных адносінах радуе, перспектывы спрыяльныя, змены ў лічбах найбольш паказальныя», — заявіў у інтэрв'ю газеце «Жэньмінь жыбаа» старшыня Кітайска-брытанскай дзелавой рады Джэймс Сасун.

Паводле статыстычных звестках, у 2014 годзе двухбаковы таваразварот дасягнуў 80 млрд 800 млн долараў, што на 15,3% больш у параўнанні з 2013 годам. Са студзеня па жнівень гэтага года двухбаковы таваразварот склаў 50 млрд 590 млн долараў. Кітай з'яўляецца другім па аб'ёмах гандлёвым партнёрам Вялікабрытаніі за межамі Еўрапейскага саюза. Вялікабрытанія, у сваю чаргу, стала другім па велічыні гандлёвым партнёрам Кітая ў рамках ЕС, першай краінай для інвестыцый, а таксама найбуйнейшым замежным гандлёвым цэнтрам кітайскай валюты за выключэннем Ганконга.

Да жніўня гэтага года колькасць брытанскіх інвестыцыйных праектаў у Кітаі склала 7992, фактычны аб'ём капіталаўкладанняў — 19 млрд 610 млн долараў. Летась колькасць новых праектаў дасягнула 287. Разам з гэтым КНР таксама павялічвае аб'ём інвестыцый у Вялікабрытанію. За апошнія тры гады сярэднегадавы рост кітайскіх інвестыцый у Вялікабрытанію вырас на 85%. Летась маштаб простых інвестыцый і аб'ём здзелак Кітая ў Вялікабрытаніі дасягнуў 7,1 млрд долараў, рэзерв інвестыцый перавысіў 40 млрд. Грашовыя сродкі накіроўваліся ў розныя сферы, у тым ліку інфраструктуру, камерцыйную нерухомасць, брэндавыя сеткі, даследчыцкія цэнтры, вытворчасць.

Па словах Джэймса Сасуна, 10 гадоў назад Кітай быў усяго толькі 14-м у спісе экспартных краін для Вялікабрытаніі. Аб'ём экспарту ў КНР ад агульнай долі вывазу тавараў Вялікабрытаніі замежжа складаў 1,4%. У першай палове гэтага года адпаведная лічба павялічылася да 7%. Кітайска-брытанская дзелавая рада ў свой час дапамагла прыкладна 4 тыс. англійскіх прадпрыемстваў выйсці на кітайскі рынак. Джэймс Сасун адзначыў, што таваразварот паміж краінамі імкліва павялічваецца, перспектывы спрыяльныя.

Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна адыграе важную ролю ў высокаўзроўневым планаванні, будзе спрыяць паглыбленню і развіццю двухбаковых гандлёвых адносін. Вялікабрытанія валодае перавагамі ў вобласці фінансаў, страхавання, медыцыны і адукацыі, тым самым можа паспрыяць эканамічнаму развіццю Кітая. Тут мноства магчымасцяў для капіталаўкладанняў, спрыяльнае інвестыцыйнае асяроддзе. Такім чынам, можна стварыць належныя ўмовы для выхаду кітайскіх прадпрыемстваў на заходні рынак, а таксама адкрыцця для іх сусветнага рынку. Кітайска-брытанская дзелавая рада прыкладзе ўсе намаганні для вывядзення двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін на новы ўзровень.

У тэму

Кітайска-брытанская дзелавая рада — структура, якая аказвае міністэрству гандлю і прамысловасці Вялікабрытаніі паслугі па бізнес-кансалтынгу па Кітаі. Джэймс Сасун у свой час працаваў у міністэрстве фінансаў Вялікабрытаніі. Ён родам з сям'і, члены якой былі аднымі з першых англічан, што распачалі бізнес у Кітаі. Сасун займаўся нерухомасцю ў Гуандуне і Шанхаі, а таксама быў задзейнічаны ў будаўніцтве вядомага гатэля «Мір» (The Peace Hotel) у Шанхаі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.