Вы тут

Першая бульба для чыпсаў


У аграгарадку Моталь упершыню вырасцілі бульбу, з якой будуць вырабляць айчынныя чыпсы. Сталічныя журналісты паспелі ўзяць удзел у "Дакопках".

"Напэўна, было б прасцей, калі б мы, следам за іншымі вытворцамі, набывалі сыравіну ў Расіі ці Польшчы, — тлумачыць Сяргей Мета. — Або заказалі ўжо гатовыя чыпсы, вырабленыя ў Латвіі, і прадавалі іх пад выглядам беларускіх, як гэта робяць некаторыя кампаніі. Але гэта дакладна не наш шлях...". Для новага прадукту — чыпсаў з натуральнай бульбы — не падыходзіць сыравіна, якая вырошчвалася ў Беларусі. Чыпсавая бульбіна павінна быць невялікай, мець правільную форму, шмат сухіх рэчываў і мінімум цукру, іначай прадукт моцна пацямнее пры тэрмічнай апрацоўцы.

[caption id="attachment_106685" align="alignnone" width="600"] Не ўсё ж толькі інтэлектуальнай дзейнасцю журналісткам займацца[/caption]

Вырасціць першы ўраджай такога цуду кампанія даверыла ААТ "Агра-Моталь", найбуйнейшай гаспадарцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе штогод збіраюць звыш 13 тысяч тон бульбы. Ёсць тут і выдатная навукова-вытворчая база, а таксама сучасныя бульбасховішчы, у мадэрнізацыю якіх былі інвеставаныя вялікія сродкі. Пад кіраўніцтвам беларускіх вучоных НАН "Агра-Моталь" выводзіць новыя сарты, для чаго была створана спецыяльная лабараторыя. Гаспадарка працуе больш як з 20 гатункамі бульбы.

[caption id="attachment_106684" align="alignnone" width="600"] Лабараторыя мотальскай гаспадаркі існуе ў стэрыльных умовах[/caption]

Сам жа аграгарадок Моталь вядомы сваімі кулінарнымі традыцыямі і фестывалем "Мотальскія прысмакі". Хоць такога свята, як "Дакопкі", ні ў Моталі, ні наогул у Беларусі не існуе, яго варта было прыдумаць для збору першага ўраджаю чыпса-бульбы з удзелам самога кіраўніка "Анегі" і журналістаў, якім ён уласнаручна раздаў на полі боты, пальчаткі і вёдры... Пасля нялёгкай ручной працы ўсіх чакалі прыгатаваныя на вугалях шэф-поварам, членам "Суполкі кухараў" Аленай Мікульчык традыцыйныя бульбяныя стравы, самай смачнай з якіх, мяркуючы па колькасці спустошаных патэльняў, аказаліся тарцюхі (дранікі на буйной тарцы). А з дапамогай сучаснай тэхнікі Алена пасля паказала, як самому прыгатаваць чыпсы. Занятак, трэба сказаць, марудны. Спачатку трэба нарэзаць характэрныя скрылікі. Змыць з іх лішні крухмал. Выдаліць лішак вільгаці. Далей невялікімі порцыямі апускаць у фрыцюр, дзе трымаць да таго моманту, пакуль ён не перастане булькаць. Нават без солі і спецый атрымліваецца неверагодна смачна. Па колькасці калорый, думаецца, прыкладна тое ж, што і смажаная бульба. Этапы вытворчага працэсу выглядаюць прыкладна такім жа чынам. Алей — па сутнасці, аснова смаку чыпсаў. Калі яго па максімуме выдаліць, гэта ўжо будуць не чыпсы, а снэкі.

[caption id="attachment_106686" align="alignnone" width="600"] Вось яны якія, "хатнія" чыпсы[/caption]

Прадстаўнікі кампаніі "Анега" абяцаюць, што першыя ў свеце стапрацэнтна беларускія чыпсы пад брэндамі "Анега" і "Чэлз" парадуюць спажыўцоў прыемным коштам.

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.