Вы тут

Ужо больш за 4 млн кв.м


Сёлета за 9 месяцаў у краіне было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 17,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 100,4% да прадугледжанага задання на год, паведамляюць спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені—верасні на будаўніцтва жылля выкарыстана 29,8 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 20,4% да агульнага аб'ёму інвестыцый. Усяго арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 44,2 тысячы новых кватэр. Асноўнымі крыніцамі ўводу ў эксплуатацыю жылля з'яўляюцца ўласныя сродкі насельніцтва (60,8%) і крэдыты (пазыкі) банкаў (25,4%).

Экспертамі Белстата было падлічана, што для грамадзян, якія стаяць на жыллёвым уліку, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 614,9 тысячы квадратных метраў жылля, або 40,2% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў сёлета пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 1 млн 294,8 тысячы квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 988,7 тысячы «квадратаў».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.