Вы тут

Не прапусціце сустрэчу без абцасаў!


Кожнага чакае індывідуальны сюрпрыз ад Якуба Коласа.

 

Сёння прадстаўніцы так званага слабага полу ўсё часцей і часцей, прыступка за прыступкай, уздымаюцца па кар'ернай лесвіцы, займаючы высокія і адказныя пасады. Пра лёсы гэтых упэўненых і рашучых жанчын, пра іх трагедыі, гузакі і перамогі, пра шлях кожнай з іх да сябе сённяшняй распавядае кніга Надзеі Дрылы. У ёй пад адным дахам-вокладкай сабраны самыя цікавыя душэўныя інтэрв'ю, якія на працягу некалькіх гадоў выходзілі на старонках газеты «Звязда» ў межах аўтарскага творчага праекта «Сустрэчы без абцасаў».

21-31

Прэзентацыя кнігі адбудзецца заўтра (22 кастрычніка) а 16 гадзіне ў доме-музеі Якуба Коласа. Усіх гасцей чакаюць 24 «правілы жыцця» ад паспяховых жанчын (сярод запрошаных Надзея ЕРМАКОВА, Надзея КАТКАВЕЦ, Наталля НАВАЖЫЛАВА, Валерыя КЛІЦУНОВА, Наталля ПАСПЕЛАВА, Ірына КАБАСАКАЛ, Святлана ЗЭРЭ, Алена ТРОІЦКАЯ і іншыя), музычны імправайз ад этна-гурта «Водгук цішыні» і сюрпрыз ад Якуба Коласа. Дрэс-код: БЕЗ АБЦАСАЎ. Дарэчы, месца для сустрэчы выбрана не выпадкова. Чаму? Даведаецеся, калі завітаеце!

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.