Вы тут

Пешаходам — асаблівую ўвагу


Да канца месяца ў сталіцы будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход».

— Падчас яго правядзення асабовы склад дарожна-патрульнай службы асаблівую ўвагу надасць аварыйна-небяспечным пераходам і месцам масавага знаходжання людзей. У навучальных установах і на прадпрыемствах інспектары ДАІ правядуць гутаркі з мэтай спынення і папярэджання парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі, — паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў — парушэнні правілаў пераходу праезнай часткі, а таксама невыкарыстанне пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў. Пры выкарыстанні флікера адлегласць, з якой кіроўца можа ўбачыць пешахода, павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140 метраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.