Вы тут

Плігаўка — «маладая легкадумная дзяўчына»?


Маё прозвішча Булах, нарадзіўся я ў вёсцы Кульгай Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Дзявочае прозвішча маёй маці Соф'і — Красоўская. Яна нарадзілася ў вёсцы Плыгаўкі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Патлумачце, што азначаюць назвы згаданых вёсак і прозвішчаў. Для мяне гэта надзвычай важна, бо я складаю свой радавод.

Павел Булах,

г. Наваполацк.

На вашы пытанні адказвае Ганна Міхайлаўна Мезенка, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

Мезенко

— На Беларусі вёскі нярэдка атрымлівалі найменні ад прозвішчаў або мянушак іх першапасяленцаў. Адной з пашыраных груп былі і застаюцца мянушкі, што даваліся па фізічных асаблівасцях чалавека, паталагічных адхіленнях. Назва Кульгаі΄ Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці адносіцца да іх тыпу і, верагодна, паходзіць ад адмянушкавага прозвішча ці ад самой мянушкі Кульгаі («тыя, хто кульгае»), якую насіў хтосьці з продкаў сучасных жыхароў паселішча.

Адносна назвы Плі΄гаўка, якая ўжываецца для наймення вёсак у Мёрскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Полацкім, Ушацкім і Шумілінскім раёнах, В.А. Жучкевіч у сваім «Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі» адзначае, што ўсе яны знаходзяцца на поўначы Беларусі і «паходзяць ад дыялектнага тэрміна са значэннем «рэдкая гразь», тое ж, што ў іншых месцах слата, хлюпота». Дададзім, што ў гаворках Віцебшчыны, прынамсі Глыбоччыны, зафіксаваны таксама дыялектызм плігаўка ў значэнні «маладая легкадумная дзяўчына».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.