Вы тут

Коннае царства для турыстаў і не толькі


Карэспандэнт «Звязды» пабываў у самым «конным» краі Віцебшчыны і пацікавіўся, ці выгадна займацца прамысловай конегадоўляй.

[caption id="attachment_106982" align="alignnone" width="600"]22-35 Кі­раў­нік ка­ня­фер­мы Ула­дзі­мір Бу­ка­та.[/caption]

 

У Глыбоцкім раёне сёння ў гаспадарках больш за 450 коней. Кіраўніцтва райвыканкама ўпэўнена, што конегадоўля можа быць вельмі прыбытковай справай.

Прапанова аўтару гэтых радкоў азнаёміцца з тым, як на мясакамбінаце жывуць коні, спачатку выклікала шокавую рэакцыю.

— Мы трымаем коней не для таго, каб рабіць з іх мясныя вырабы. Усяго ў нас у двух філіялах прадпрыемства больш за 100 жывёл. На філіяле «Галубічы» ў вёсцы Барок знаходзіцца каля 30 коней. Там займаюцца конным спортам, арганізуюць катанне для ўсіх ахвотных. А калі да нас далучылі стратную гаспадарку, на коней страшна глядзець было: кармілі і даглядалі дрэнна... На працягу пары гадоў сітуацыя змянілася кардынальна. Дырэктар мясакамбіната Анатоль Андрэевіч Дук — вялікі прыхільнік коннага спорту. Вельмі шмат зрабіў для развіцця апошняга, — адзначыў намеснік дырэктара Глыбоцкага мясакамбіната Сяргей Грыневіч.

Калі пад'ехалі да «коннага царства», там былі на экскурсіі падлеткі з Германіі.

22-33

— У нас спортам займаюцца пастаянна 10 дзяцей і падлеткаў. Удзельнічаюць у спаборніцтвах. Напрыклад, нядрэнна выступілі ў Ратамцы. Нашы вопытныя інструктары праводзяць майстар-класы для ахвотнікаў пакатацца. Кошт даступны: 45 навучальных хвілін падчас коннага паходу ў лес — 120 тысяч рублёў. Можна праехаць вялікі круг на тэрыторыі «манежа». Гэтае задавальненне каштуе значна танней, чым у Віцебску: для дарослых — 20 тысяч рублёў, для дзяцей — усяго 15 тысяч. Для работнікаў мясакамбіната заняткі і адпачынак у сядле — бясплатныя, — распавядае кіраўнік каняфермы Уладзімір Буката.

На ферме займаюцца і іпатэрапіяй. Грошы з цяжка хворых не бяруць. Ёсць дасягненне: палепшыўся стан здароўя дзяўчынкі з Віцебска. Нават вопытныя ўрачы з абласнога цэнтра прыемна здзіўляліся. Пра звычайны цуд здымалі тэлевізійны сюжэт...

— Конны спорт насамрэч вельмі карысны для здароўя. Ён дэмакратычны для пачаткоўцаў. Не важна, якія ў цябе рост, мускулы. Галоўнае — каб любіў жывёл, каб хацеў навучыцца разумець іх. І даволі хутка можна навучыцца ўпэўнена адчуваць сябе ў сядле. А браць удзел у спаборніцтвах можна і ў сталым узросце, — сказала Кацярына Пазняк, памочніца трэнера.

Пагутарыў з юнымі спартсменкамі.

[caption id="attachment_106946" align="alignnone" width="600"]22-34 Вы­ступ­лен­ні спарт­сме­наў з Глы­боц­ка­га ра­ё­на на спа­бор­ніц­твах.[/caption]

Валерыя Грыневіч і Эвія Казура вучацца ў 10 класе. Жывуць у Глыбокім. Валерыя ўжо мае 1-ы спартыўны разрад і званне чэмпіёнкі Беларусі ў сваёй узроставай катэгорыі. Яе аднакласніца таксама спрактыкаваная наезніца: выступала на спаборніцтвах у Магілёве, Мінску, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

На філіяле «Галубічы» адзначылі, што з кожным годам усё больш прыезджых, якія хочуць правесці вольны час на конях. Значыць, можна будзе зарабляць яшчэ больш. Ёсць і карэта, якую арандуюць на вяселлі. А якім незабыўным будзе прызнанне ў каханні ў салоне транспарту мінулага!

На ААТ «Залатая падкова», дзе ў ліку іншага займаюцца рэалізацыяй жывёл элітных парод, даход ад конегадоўлі склаў каля 100 мільёнаў рублёў. Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Стукан мае добрае бачанне перспектыў традыцыйнага беларускага віду жывёлагадоўлі...

Спатрэбяцца коні, спецыялісты і для арганізацыі коннага адпачынку ў санаторна-аздараўленчым комплексе, які будуецца на беразе возера Пліса. Пра гэта сказаў кіраўнік беларускай фірмы-інвестара. Пяць гадоў таму на месцы былой ваеннай часці пачаліся работы па расчыстцы тэрыторыі. Сёлета запланавана здаць пад ключ санаторый, у якім адначасова змогуць паправіць здароўе каля 350 чалавек. Іх трэба і забаўляць. Дык як жа абысціся без коней?

[caption id="attachment_106944" align="alignnone" width="600"]22-32 Ка­рэ­та ка­ня­фер­мы, якую мож­на аран­да­ваць.[/caption]

Вопыт конегадоўцаў Глыбоцкага раёна нядаўна вывучалі латышы. Сёлета ў рамках праграмы Еўрарэгіёна «Азёрны край» там пабывалі прадстаўнікі краявых адміністрацый Латвіі. Сярод гасцей была іпатэрапеўт. У планах — арганізацыя сумесных «конных праектаў»...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanski@zviazda.by

Глыбоцкі раён — Віцебск

Фота аўтара і з архіва прадпрыемства

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.