Вы тут

Аўтастопам — праз палову Еўропы


Іх дзесяць чалавек — дзесяць цікавых асоб, закаханых у мастацтва, якія не ўяўляюць свайго жыцця без яго. Па дарозе да акіяна студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за тры тыдні вандроўкі наведалі Варшаву, Вену, Ніцу, Венецыю, Марока, Більбаа, Сан-Себасцьян, Мадрыд і Лісабон, праехаўшы амаль 5 тысяч кіламетраў. Яны не выкарыстоўвалі грамадскі транспарт: толькі аўтастоп, толькі хардкор. Зразумела, што не шмат знойдзецца людзей, якія дазволяць у сябе начаваць такой колькасці падарожнікаў, ды і ехаць такім чынам усім разам немагчыма, таму мастакі падзяліліся. Падчас гэтага доўгага падарожжа адбылося шмат добрых і запамінальных сустрэч, пра якія сёння і распавядзе мастачка Настасся Чарапанава.

[caption id="attachment_106930" align="alignnone" width="600"]22-12 Іх мэ­тай быў акі­ян![/caption]

— Як з'явілася ідэя адправіцца да акіяна?

— Мы з сябрамі хацелі паглядзець свет, але ў нас было зусім мала грошай, таму адразу вырашылі ехаць аўтастопам. Я, у прынцыпе, заўсёды так вандрую.

— Што запомнілася, дзе вы былі?

— Выязджалі мы ў розны час. Першы раз сустрэліся ў Вене. Там мы трапілі ў Музей Хундэртвасэра (1928—2000), геніяльнага і своеасаблівага мастака, аднаго з маіх куміраў. У Венецыі былі на Венецыянскай біенале — грандыёзнай міжнароднай мастацкай выставе, на якой можна ўбачыць працы мастакоў з усяго свету. Гэта адзін з самых вядомых форумаў сусветнага мастацтва, які праводзіцца раз на два гады. У Ніцу ехалі на электрычках, таму што аўтастоп у Італіі вельмі дрэнны. Там мы нікуды не хадзілі, а проста ляжалі на пляжы. Зноў падзяліўшыся, планавалі трапіць у Більбаа, але нейкім цудоўным чынам сустрэліся ўсе разам на запраўцы ў Сан-Себасцьяне, пасля чаго накіраваліся ў Лісабон.

— Што там уразіла больш за ўсё?

— Вядома ж, акіян. Ён бязмежны. Абавязкова з'ездзіце ў Лісабон. Гэта нешта нерэальнае, ажно перахоплівае дыханне. Не магу перадаць словамі, проста трэба паехаць туды і паглядзець на гэта самому.

— Чаго табе найперш не хапала ў падарожжы?

— Мне хацелася баршчу, бо мы не гатавалі, а проста елі фаст-фуд ці куплялі ежу ў супермаркеце. Было складана. З намі ездзіла дзяўчына-вегетарыянка. Вось ёй было асабліва цяжка...

Але падчас падарожжа нам давялося сустрэць вельмі шмат цікавых людзей: музыкаў, мастакоў, якія стараліся нам дапамагчы. І калі мы казалі ў Італіі, што едзем з Беларусі аўтастопам, мясцовыя жыхары былі вельмі шакіраваныя гэтым паведамленнем. Вядома, прасцей сесці ў самалёт, але калі ты праехаў 5 тысяч кіламетраў такім чынам, разумееш, што гэта неверагодна крута. Здаралася, што мы стаялі на ўзбочыне дарогі і сем гадзін, а было і такое, што пяці хвілін не праходзіла, як машына спынялася.

— Дзе вы знаходзілі прытулак, як жылі?

— У Вене за хостал мы плацілі 16 еўра, у Венецыі — 22, у Ніцы — 5. У Лісабоне жылі чатыры дні. Хостал там вельмі цікавы: прыйсці ў яго можна хоць усёй сям'ёй. Мы спалі па двое на ложку, такім чынам эканомілі. На выхадных ноч каштавала даражэй і цэннік уздымаўся да 14 еўра.

— У тваіх працах адлюстроўваюцца эмоцыі і ўражанні ад нядаўніх паездак?

— Так. Калі я прыехала, мяне накрыла хваляй натхнення — я зрабіла партугальскую серыю. У карцінах адчуваецца пах марскога брызу. Серыя яшчэ не скончана, бо я працягваю маляваць...

Настасся Жухарава, студэнтка ІV курса Інстытута журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».