Вы тут

405 мільярдаў рублёў


склала сума адраснай дапамогі, выдадзенай з пачатку гэтага года.

Сума дзяржаўных выплат, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, вырасла амаль на траціну, адзначае Мінпрацы. На 15 працэнтаў больш стала атрымальнікаў адраснай дапамогі: сёлета іх 189 тысяч чалавек. У асноўным гэта шматдзетныя і няпоўныя сем'і, дзе выхоўваюцца няпоўнагадовыя дзеці. На іх долю прыпадае 74 працэнты ад агульнай колькасці атрымальнікаў сацыяльных грошай. Яшчэ чатыры працэнты — адзінокія пенсіянеры і інваліды.

Сярэдні памер штомесячнай сацдапамогі склаў 304 тысячы рублёў, аднаразовай — 856 тысяч. Выплата на пакрыццё выдаткаў на падгузкі — крыху больш за два мільёны. Трэба сказаць, што грошы на памперсы і тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі чалавек можа атрымаць незалежна ад яго сярэднедушавога прыбытку. Падставай для гэтых выплат будзе ўрачэбна-кансультацыйнае заключэнне дзяржаўнай установы аховы здароўя або індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда.

Дапамога аказваецца не толькі грашыма. Праблемным сем'ям выдаюць адзенне, абутак, прадметы першай неабходнасці. Забяспечваюць прадуктамі харчавання дзяцей да двух гадоў (сярэдні кошт такога набору раўняецца 744 тысячам). У асобных выпадках дзяржава аплачвае жыллёва-камунальныя паслугі і пагашае запазычанасць па жыроўцы (з пачатку года на гэтыя мэты накіравалі 600 мільёнаў рублёў).

У той жа час прымаюцца захады па прафілактыцы ўтрыманства. Для 1,3 тысячы працаздольных атрымальнікаў выплат камісіі распрацавалі планы па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча. 190 чалавекам, якія не выканалі гэтыя планы без уважлівай прычыны, адмовілі ў дапамозе. Павялічваць крытэрыі прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацпадтрымкі пакуль не плануецца.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».