Вы тут

Латвійская дэлегацыя наведала Парк высокіх тэхналогій


Міністр эканомікі Латвіі Дана Рэйзніецэ-Озала, якая прыехала ў Мінск для ўдзелу ў правядзенні ў нашай краіне Дзён Латвіі, наведала Парк высокіх тэхналогій. Мэтай візіту стала знаёмства са сферай навукі і інфармацыйных тэхналогій Беларусі як адной з ключавых галін патэнцыяльнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Міністр паведаміла, што «пошук магчымасцяў супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца на палітычным і практычным узроўні». Акрамя традыцыйнага партнёрства ў галіне машынабудавання, дрэваапрацоўкі, транспарту і транзіту, Беларусі і Латвіі варта развіваць узаемадзеянне ў галіне навукі і ІT. Валерый Цапкала, дырэктар Парку высокіх тэхналогій, прэзентаваў Латвійскай дэлегацыі магчымасці і патэнцыял сваёй арганізацыі. Што цікава, сёння яна налічвае 150 кампаній і 22 000 праграмістаў. Па выніках візіту ў Парк высокіх тэхналогій міністр эканомікі Латвіі, якая ў мінулым таксама займала пасаду дырэктара аналагічнага Парка ў Латвіі, адзначыла высокі ўзровень развіцця сферы інфармацыйных тэхналогій у нашай краіне ў цэлым і ўзровень арганізацыі беларускага Парка высокіх тэхналогій у прыватнасці. Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.