Вы тут

Дзеля агульнай прасторы міру і садружнасці


У сталіцы Казахстана Астане праходзіць Х форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД «Гуманітарная прастора Садружнасці: агульныя каштоўнасці і дыялог культур».


Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае міністр інфармацыі краіны Лілія Ананіч. У складзе ўдзельнікаў — дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, прарэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Ганна Торхава.

Прывітальнае слова ад імя Прэзідэнта Казахстана ўдзельнікам форуму агучыла Дзяржаўны сакратар Рэспублікі Казахстан Гульшара Абдзіхалікава. Па традыцыі сваімі развагамі пра ролю гуманітарнага супрацоўніцтва ў развіцці і зацвярджэнні сувязяў паміж краінамі Садружнасці падзяліліся ветэраны, заснавальнікі МФГС Палад Бюль-Бюль аглы і Міхаіл Швыдкой. Раней форум праходзіў у Душанбэ і Маскве, Кіеве і Кішынёве, Мінску і Ашхабадзе, іншых сталіцах незалежных дзяржаў. Лілія Ананіч перадала ўдзельнікам форуму прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

— Жывучы ў незалежных дзяржавах, мы ўсведамляем, што існуем у адной сацыякультурнай прасторы, — дзеліцца сваімі развагамі доктар палітычных навук з Узбекістана Даніяр Абідаў. — Кожны год мы падводзім вынікі нашага міжнароднага супрацоўніцтва. І, несумненна, аналізуем, што ўдалося ажыццявіць, праектуючы работу на заўтра. Нельга жыць толькі эканамічнымі і вытворчымі праблемамі і інтарэсамі. Міждзяржаўныя адносіны — гэта і праца інтэлектуальнага, філасофскага, культурнага характару.

— Я заўсёды прывожу з форумаў новыя кантакты, — кажа дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. — За гэтымі кантактамі, ідэямі — новыя выставы, новыя мастацкія альбомы. А галоўнае — судакрананне розных мастацкіх светаў, узбагачэнне адзін аднаго. Развіццё нацыянальнай культуры магчымае ў супастаўленні, у кантакце з іншымі культурамі, іншымі прасторамі. Узначальваючы ў Беларусі Канфедэрацыю творчых саюзаў, я ўпэўнены, што беларускія майстры мастацтва, дзеячы культуры прыўнясуць шмат каштоўнага ў яднанне культур і народаў краін Садружнасці. І сёння імёны нашых кампазітараў, акцёраў, пісьменнікаў з'яўляюцца знакавымі на постсавецкай прасторы. Ігар Лучанок, Расціслаў Янкоўскі, Святлана Алексіевіч, Мікалай Пінігін, Леанід Захлеўны, Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Аксана Волкава, Міхаіл Дрынеўскі — вось яркія мастацкія асобы, яркія мастацкія асяроддзі, якія прэзентуюць Беларусь!

Сёння на Х форуме ў Астане праходзіць работа секцый «Насустрач 25-годдзю ўтварэння СНД» (у 2016-м — юбілей Садружнасці), «Роля музеяў у дыялогу культур», «Захаванне агульнай гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў народаў краін Садружнасці», «Дыялог культур як фактар развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва ў СНД», «Еўразійскі код гуманітарнага супрацоўніцтва».

Кірыл ЛАДУЦЬКА

Казахстан, г. Астана

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.