Вы тут

У гонар устойлівага развіцця


Сёння ў краіне стартуе акцыя, прысвечаная 70-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Са станцыі «Мінск-Пасажырскі» на спецыяльным цягніку ў вандроўку па абласных цэнтрах краіны выправяцца 200 чалавек. Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Віцебск, Мінск — цэлы тыдзень «Экспрэс ААН-70» будзе вазіць удзельнікаў па гарадах, каб сфарміраваць новыя ідэі і інавацыйныя падыходы для садзеяння развіццю і станоўчым зменам у Беларусі.

Ідэя ініцыятывы заснавана на вопыце «Пекінскага экспрэса», які быў арганізаваны ПРААН у 1995 годзе. Тады 200 жанчын, якія прадстаўлялі краіны Усходняй Еўропы і СНД, праехалі на цягніку ад Варшавы праз Манголію да Пекіна для ўдзелу ў чацвёртай Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын.

У паездку па Беларусі адправяцца супрацоўнікі ААН, прадстаўнікі ўрада і шырокага кола партнёраў і зацікаўленых бакоў. Цягнік будзе складацца з 10 вагонаў, амаль ва ўсіх іх цягам дарогі будуць праходзіць лекцыі, семінары, трэнінгі, дэбаты, выступленні, фестывалі кіно, выставы і воркшопы. Як у самім цягніку, так і на аб'ектах, якія наведаюць яго пасажыры, будуць арганізаваны мерапрыемствы па абмеркаванні шэрагу прыярытэтных праблем (бытавы гвалт і гендарная роўнасць, абарона дзяцей і іх правоў, правоў людзей з інваліднасцю, здароўе насельніцтва, міграцыя, ахова навакольнага асяроддзя, экатурызм і г.д.).

«Экспрэс ААН-70» дасць магчымасць павысіць узровень інфармаванасці аб новым парадку дня ў галіне развіцця і мэтах устойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 года. Мерапрыемства таксама прыцягне партнёраў і бенефіцыяраў у абмеркаванне пытанняў, звязаных з прыярытэтамі ў галіне развіцця ў Беларусі.

Улічваючы тое, што 2015-ты абвешчаны ў нашай краіне Годам моладзі, акцыя будзе таксама садзейнічаць шырокаму ўключэнню маладых людзей ва ўсе мерапрыемствы, а таксама забяспечыць актыўны ўдзел Маладзёжнага кансультатыўнага савета ААН (МКС ААН) у планаванні і рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Мяркуецца, што мерапрыемства стане пляцоўкай для прасоўвання Беларусі за мяжой, звяртаючы асаблівую ўвагу на патэнцыял краіны для інвестыцый і яе турыстычныя славутасці. У гэтай сувязі арганізатары кампаніі «Экспрэс ААН-70» паспрабуюць прыцягнуць беларускіх знакамітасцяў, пасланнікаў добрай волі ААН, а таксама дзеячаў мастацтва да ўдзелу ў сумесных культурных мерапрыемствах, мастацкіх выставах, спартыўных, культурных і адукацыйных імпрэзах, што адбудуцца падчас вандроўкі.

Ва ўсім свеце 24 кастрычніка адзначаецца як Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Для Беларусі, апроч 70-годдзя ААН, 2015 год адметны яшчэ і тым, што сёлета арганізацыя сумесна з урадам, грамадзянскай супольнасцю і прыватным сектарам прыступае да рэалізацыі новай рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі ў мэтах развіцця (ЮНДАФ).

Дзіяна СЕРАДЗЮК
seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.