Вы тут

Ахвяры метадону


Двое загінулых і адзін на бальнічным ложку — такі жахлівы вынік спробы атрымаць кайф пад уздзеяннем наркатычнага сродку. Як высветлілася, «паслугу» жыхарам Салігорска аказаў прадстаўнік цыганскай дыяспары з Бабруйску.

— Мужчына быў затрыманы пры спробе збыць чарговаю порцыю метадону, — паведаміў першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў. — Падчас расследавання было ўстаноўлена, што менавіта ён прадаў небяспечны сродак чатыром раней судзімым і нідзе не працуючым жыхарам Салігорска. Пасля ўжывання метадону аднаму з іх стала дрэнна і яго даставілі ў бальніцу. Але астатніх гэта не спыніла. Двое з іх памерлі і былі пакінутыя іх знаёмым на прыпынку грамадскага транспарту ў Глуску.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да затрыманага бабруйчаніна распачата крымінальная справа па частцы 5 артыкула 328 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў. Гэта першы ў краіне выпадак, калі справа разглядаецца з улікам змен, прадугледжаных Дэкрэтам Прэзідэнта №6, якія былі ўнесены ў Крымінальны кодэкс.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.