Вы тут

Дажджы і туманы


Даволі дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі на выхадныя, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэтра.

23-40

Захаваецца няўстойлівае надвор'е на тэрыторыі краіны і ў пятніцу, калі ўдзень да нас завітае атмасферны фронт, які рухаецца з боку Заходняй Еўропы. Будзе даволі змрочна, а ўдзень амаль паўсюдна пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі сур'ёзны туман. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 5-11 градусаў. Некамфортнае надвор'е прагназуецца ў краіне і ў суботу. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах ад 3 да 9 цяпла, удзень — плюс 7-12 градусаў.

У нядзелю надвор'ем пачне кіраваць зона павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі на працягу сутак чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да 7 цяпла, удзень — плюс 7-12 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак мы зноў трапім пад уплыў атмасфернага фронту.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.