Вы тут

Здымаць стружку з басалыгі ў бабушах


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Ку́халь — шкляны кубак для піва. Па шкле кухля аплывала белая пена і шлёпалася пад ногі.

Мажлі́́вы — які можа здарыцца, адбыцца. Капітан загадаў падрыхтавацца да мажлівай высадкі на лёд.

Бабу́шы — абутак без заднікаў, тыя ж самыя пантофлі. «У бабушах тут ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног», — чытаем у Віталя Вольскага.

Радно — тоўстае палатно з пянькі або льняной пражы. Ніл Гілевіч піша:

Колькі год рукі зналі адно:

Жалі, есці варылі,

Бульбу чысцілі, ткалі радно.

Цыравалі ды шылі.

Дба́йны — старанны, руплівы. Усё было дагледжана: відаць, што тут хадзілі дбайныя рукі.

Басалы́га — пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек.

Здымаць стружку — моцна прабіраць каго-небудзь, выгаворваць каму-небудзь. Па сваёй этымалогіі выраз паходзіць з маўлення токараў, дзе здымаць стружку з загатоўкі абазначае «даводзіць дэталь да патрэбнай кандыцыі». Беларускія сінонімы — мыліць шыю, круціць хвост, прадзіраць з пясочкам. Рускія — задавать жару, песочить.

Гары яно гарам — выказванне моцнага абурэння, раздражнення, прыкрасці. Беларусы яшчэ скажуць: прападзі яно пропадам, каб пуста было, рускія — гори оно синим пламенем.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.