Вы тут

Спасцігаем сакрэты вялікага бізнесу


На тэлеканале АНТ з 23 кастрычніка стартуе новы праект «Мой бізнес». У першых трох выпусках тэлегледачы ўбачаць самыя яркія і арыгінальныя прэзентацыі ўдзельнікаў праекта. Галоўная мэта «Майго бізнесу» — паказаць, што кожны чалавек можа займацца сваёй справай. І пацвярджэннем таму будуць рэальныя прыклады людзей, якім будуць дапамагаць дасведчаныя эксперты. Вядучым рэаліці-шоу будзе Дзяніс Кур'ян.

23-17

Пачатак новаму адукацыйнаму тэлевізійнаму праекту быў пакладзены яшчэ ў чэрвені 2015 года. Тады больш як 700 прадпрымальнікаў з розных куткоў Беларусі заявілі аб сваім жаданні стварыць ці ўдасканаліць сваю справу. Бізнесменам-пачаткоўцам і кампаніям была дадзена магчымасць асабіста прэзентаваць сваю ідэю. Па выніках папярэдніх адбораў у праекце засталіся 30 патэнцыяльна цікавых удзельнікаў. Аўтары найлепшых ідэй выступяць перад самымі паспяховымі бізнесменамі нашай краіны, якія ведаюць, як зарабляць грошы і кіраваць буйнымі кампаніямі.

Ментарамі праекта выступяць Алег Хусаенаў (генеральны дырэктар кіруючай кампаніі «Зубр Капітал»), Аляксандр Паліўка (намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»), Аляксандр Кныровіч (кіраўнік групы кампаній «Сармат») і Дзяніс Цярэшчанка (кіраўнік дэпартамента маркетынгу СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»).

— Бізнес можна і трэба рабіць. І займацца ім у той краіне, дзе ты жывеш. Мне, напрыклад, вельмі цікава ўбачыць у праекце бізнес з глыбінкі, з розных абласцей і раёнаў Беларусі, — адзначыў Алег Хусаенаў.

Удзельнікі праекта ўжо зрабілі першы крок: прыйшлі расказаць «акулам» бізнесу пра свае ідэі, але толькі некаторыя з іх атрымаюць грошы на развіццё сваёй справы. Перад ментарамі праекта пастаўлена няпростая задача: з трох дзясяткаў удзельнікаў выбраць 8 прадпрымальнікаў з ідэямі, якія можна развіваць далей і якія будуць прэтэндаваць на галоўны прыз праекта. Па правілах праекта, кожны ўдзельнік павінен прэзентаваць сваю бізнес-ідэю, і калі хоць адзін з экспертаў скажа «так», то прэтэндэнт праходзіць у наступны тур. Тыя, чые ідэі здабудуць сабе месца ў запаветнай васьмёрцы найлепшых, атрымаюць грашовы ўклад на развіццё ў памеры 45 мільёнаў рублёў. І гэтыя ідэі будуць развівацца пры фінансавай падтрымцы і пад кіраўніцтвам вопытных бізнесменаў на вачах у шматлікай аўдыторыі тэлеканала АНТ. Толькі пры падтрымцы гледачоў у снежні вызначыцца пераможца праекта «Мой бізнес» — прадпрымальнік, які пройдзе ўсе этапы праекта, рэалізуе свой патэнцыял, атрымае самыя высокія ацэнкі экспертаў і заваюе сэрцы тэлевізійнай аўдыторыі.

Глядзіце з 23 кастрычніка па пятніцах на тэлеканале АНТ, як ідэі ператвараюцца ў бізнес!

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.