Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У першай палове тыдня вы можаце сутыкнуцца не толькі з неразуменнем з боку іншых людзей, але і з адкрытай варожасцю, супрацьстаяннем вам і вашым жаданням. Матывы іншых людзей будуць вам далёка не заўсёды зразумелыя. Старайцеся дзейнічаць у рамках сваёй кампетэнцыі, прытрымлівацца вызначанага парадку — і будзеце адчуваць сябе значна больш упэўнена, чым калі паспрабуеце хітрыць і шукаць выгады для сябе не самым сумленным чынам. Напрыканцы тыдня сітуацыя стане больш спакойнай.

ЦЯЛЕЦ. Давядзецца знайсці адзінае правільнае рашэнне і парадак дзеянняў, які дазволіць ураўнаважыць супрацьстаянне, як па-за вамі, так і ўнутры вас. Магчыма, вас наведаюць розныя ідэі, або жаданні будуць супярэчыць адно аднаму. Гарманічна аб'яднаць іх ці выбраць нешта адно — ваша задача для пачатку тыдня. Другая ж яго палова будзе прысвечана планамернаму, але пры гэтым вельмі імкліваму ажыццяўленню задуманага. У канцы тыдня вы будзеце асабліва рашучыя і непахісныя, што дазволіць зламаць любы знешні супраціў на шляху да вашай мэты.

БЛІЗНЯТЫ. У першай палове тыдня вы будзеце занадта актыўныя і дзелавітыя. Вядома, у які-небудзь іншы раз гэта было б нядрэнна: вы маглі б раздаваць усім указанні, прымаць удзел у розных працэсах і ўсюды праявіць сябе. Але на гэтым тыдні становішча выглядае крыху інакш. Вашай унутранай энергіі і жаданню паказаць сябе не будзе знойдзена прымянення. Кантакты з іншымі людзьмі выглядаюць вельмі сумніўна, ніхто не ўспрымае вас усур'ёз, не плануе весці з вамі якія-небудзь дыялогі. Таму вам лепш паберагчы сілы і накіраваць іх у іншае рэчышча.

РАК. Тыдзень будзе вельмі знамянальны, яго падзеі могуць літаральна перавярнуць ваша жыццё з ног на галаву або назад, калі да гэтага вы займалі падвешанае, застойнае становішча. Падзеі пачнуць развівацца больш актыўна, і вы зможаце прыняць ва ўсім гэтым самы прамы ўдзел. Праявіце актыўнасць і мэтанакіраванасць, не бойцеся перамен, не сядзіце на месцы і тым больш не адступайце назад. Вельмі хутка заўважыце, што ўсё атрымліваецца, і вы трапілі, як той казаў, у струмень. Асабліва спрыяльна выглядае другая палова тыдня.

ЛЕЎ. Тыдзень добры для прасоўвання па службе, прывядзення ў парадак спраў, дасягнення пастаўленых перад сабой задач, асабліва ў матэрыяльнай сферы. Давядзецца пазмагацца за сваё месца пад сонцам. У пачатку тыдня не ўсё ў вашым жыцці будзе гладка. Асноўнай прычынай рознагалоссяў і спрэчак будуць вашы новыя ідэі і жаданні, якія, тым не менш, варта ажыццявіць. Бліжэй да канца тыдня вы ўсё ж атрымаеце верх, што абяцае вельмі добрую перспектыву ў любых пачынаннях.

ДЗЕВА. Ваша актыўнасць у пачатку тыдня прынясе пэўны плён. Ёсць шанц змяніць свой лёс, накіраваць яго ў іншае рэчышча. Тут вельмі важна дзейнічаць па загадзе сэрца. Хоць знешне ваш выбар здаецца і няправільным, толькі сэрца і ўнутранае адчуванне дазволіць зрабіць той выбар, які прывядзе да дабрабыту. Змена падзей, розныя шляхі могуць вас спалохаць, але, калі будзеце дзейнічаць рашуча, а сілы для гэтага ў вас ёсць, то зможаце дасягнуць неабходнага выніку.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вас можа падвесці запальчывы характар. Рызыкуеце сарвацца, пасварыцца праз дробязі з блізкімі людзьмі. Нягледзячы на тое, што вы ўсё распланавалі і прадумалі, дзейнічаць вам трэба будзе практычна ўсляпую. Падзеі будуць развівацца не па вашым сцэнарыі. У канцы тыдня можаце адправіцца ў падарожжа або заняцца новай дзейнасцю. Вы зможаце шмат чаго дасягнуць у гэты перыяд, але неабходна быць вельмі абачлівымі і не спадзявацца на мінулы вопыт.

СКАРПІЁН. Новыя перспектывы, розныя ідэі і планы — няпроста будзе зрабіць выбар, нават калі ўсе яны правільныя і спрыяльныя для вас. Давядзецца крочыць у невядомае, дзейнічаць наўздагад, калі вы не будзеце ведаць, куды прывядзе ваша падарожжа. Але ў гэтым ёсць плюсы: не будзеце стаяць на месцы, чапляцца за здагадкі і зможаце спакойна прасоўвацца наперад, да чагосьці новага, што ў любым выпадку будзе для вас карысным.

СТРАЛЕЦ. Вельмі ўважліва пастаўцеся да рашэнняў, якія прымаеце. У пачатку тыдня магчымыя юрыдычныя цяжбы, афармленне дакументаў, але гэта завершыцца досыць хутка на вашу карысць. Актыўная дзейнасць у другой палове тыдня дазволіць вам заключыць неабходныя саюзы і пачаць прасоўванне да пастаўленай мэты. У вас ёсць магчымасць скінуць з сябе цяжар мінулага і пачаць новае жыццё. У гэты час перад вамі адкрываюцца новыя перспектывы, абшары, якія вы можаце лёгка асвоіць, калі захочаце прыкласці да гэтага намаганні.

КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня будзе ў некаторай ступені стомны, бо давядзецца заняцца справамі, якія патрабуюць уважлівасці, пунктуальнасці і засяроджанасці. Сярэдзіна тыдня дазволіць абудзіць у сабе схаваныя пачуцці, здрыгануцца эмацыйна, што дазволіць зірнуць па-новаму на навакольны свет. У другой палове тыдня будзеце адчуваць агульны ўздым сіл. Ваша энергетыка дазволіць лёгка вырашыць любыя пытанні і дасягнуць пастаўленай мэты, перш за ўсё ў пытаннях узаемаадносін.

ВАДАЛЕЙ. Вельмі актыўны тыдзень, на працягу якога вам будзе па сілах практычна ўсё. Гэта такі перыяд, калі ўсё залежыць ад вас, і толькі вы можаце вырашыць, як будуць развівацца падзеі. Разлічваць на лёс тут не варта. Перад вамі адкрываюцца магчымасці, новыя гарызонты, у гэты час добра заключаць дзелавыя саюзы, якія прывядуць да поспеху. Важным аспектам дзейнасці, які варта ўлічваць, з'яўляецца неабходнасць захоўваць пэўны баланс, не перагінаць палку як у адзін бок, так і ў другі. У такім выпадку поспех вам гарантаваны.

РЫБЫ. Не варта перажываць па дробязях і наогул абцяжарваць сябе якімі б там ні было клопатамі. Жывіце спакойным жыццём, радуйцеся падзеям, што адбываюцца вакол вас, і не загадвайце наперад. У вас ёсць магчымасць адпачыць, найперш маральна, пажыць у гармоніі з сабой і навакольным светам. Цяпер не варта спрабаваць чагосьці дасягнуць або здзейсніць штосьці значнае і важнае. Самае неабходнае складзецца належным чынам і без вашага ўдзелу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».