Вы тут

Мы ў будучыні


Вытворца спартыўнага адзення і абутку кампанія Nіke паведаміла, што красоўкі Nіke Mag, галоўнага героя фільма «Назад у будучыню 2», якія самі зашнуроўваюцца, зноў могуць паступіць у продаж вясной 2016 года.

[caption id="attachment_107212" align="alignnone" width="600"]23-10 У кіно ў 1989-м...[/caption]

Напярэдадні першая пара новай мадэлі была падорана стваральніку вобраза Марці Макфлая. Колькі будзе выпушчана красовак да новага аўкцыёну, не ўдакладняецца. Але вядома, што ўсе сродкі з яго зноў будуць накіраваны ў фонд Фокса. У культавага акцёра хвароба Паркінсона была дыягнаставана праз два гады пасля выхаду фантастычнай трылогіі.

Было — стала

У канцы 1980-х аўтары трылогіі паспяхова прадбачылі з'яўленне многіх рэчаў к сённяшняму дню. Напрыклад, электроннага дзвярнога замка са счытваннем адбіткаў пальцаў. Таксама спраўдзілася практычна ўсё, што тычыцца тэлебачання і сувязі, прычым сёння гаджэты значна хутчэйшыя і меншыя, чым у кіно.

[caption id="attachment_107211" align="alignnone" width="600"]23-9 ...У жыцці ў 2015-м.[/caption]

Электроннае кіраванне домам у нашы дні таксама актыўна развіваецца ў рамках канцэпцыі дынстанцыйнага кіравання рэчамі. Рэальнасцю стала і шырокае распаўсюджванне дронаў. У фільме Марці аслупянеў, убачыўшы, як робат выгульвае сабаку. Яшчэ цэлы шэраг тэхнічных прадказанняў з трылогіі «Назад у будучыню» навукоўцы і інжынеры з той ці іншай ступенню поспеху спрабуюць сёння ўкараніць у жыццё. У іх ліку, уласна, і вышэйазначаныя красоўкі. Разумнае адзенне на планеце таксама ўжо існуе, але ў адзінкавых асобніках. Акрамя таго, актыўна развіваецца ідэя атрымання паліва з адходаў, у першую чаргу біялагічных. Трохмерны малюнак у кіно даступны ўжо амаль ва ўсіх кінатэатрах, але з трохмернымі галаграфічнымі копіямі пакуль праблемы.

Ну і, напэўна, самая дзіўная канструкцыя з фільма — левітуючы хаверборд у выглядзе дошкі для скейтборда, якая лунае над самай зямлёй — пакуль усё яшчэ далёкі ад ажыццяўлення. Многія вытворцы браліся за гэты праект, але пакуль толькі Lexus падрыхтаваў версію, якая трымаецца ў паветры (праўда, толькі над спецыяльнай магнітнай трасай).

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.