Вы тут

«Арцём, падрасцеш — прыходзь да нас у ДАІ!»


Кнігі па бяспечных паводзінах на дарозе, тэматычныя налепкі, флікеры, цацачны патрульны аўтамабіль і грамата ад начальніка ДАІ Партызанскага раёна сталіцы — так супрацоўнікі сталічнай дарожнай міліцыі аддзячылі другакласніку, які дапамог затрымаць нецвярозага кіроўцу.

— Васьмігадовы Арцём Раманцоў, вучань мінскай СШ №185, катаўся на веласіпедзе ў двары. Увагу хлопчыка прыцягнулі неадэкватныя паводзіны кіроўцы аўтамабіля «Нісан», які ехаў па тратуары. Дзіця расказала пра гэта бацьку, які і пазваніў у міліцыю. Як высветлілася, аўтамабіліст быў нападпітку і да таго ж пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, — нагадала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Супрацоўнікі міліцыі наведалі школу, дзе вучыцца Арцём, каб яшчэ раз выказаць хлопчыку словы падзякі за садзейнічанне, а таксама запрасіць яго на службу ў дарожную міліцыю, калі ён падрасце. Школьнік паабяцаў, што ў будучыні абавязкова стане начальнікам ДАІ. Не абышліся без падарункаў і аднакласнікі Арцёма, якім уручылі флікеры і пачаставалі пірожнымі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.