Вы тут

Максімальны тэрмін


Да 25 гадоў пазбаўлення волі Гомельскі абласны суд прыгаварыў 25-гадовую гамяльчанку, якая ў красавіку з асаблівай жорсткасцю забіла дваіх сваіх малалетніх дзяцей.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Следствам было ўстаноўлена, што маладая маці вечарам прымала ванну з двухгадовым сынам, апусціла дзіця з галавой у ваду і ўтрымлівала яго так да наступлення смерці. Праз некаторы час пасля гэтага ўтапіла і 11-месячную дачку. Раніцай наступнага дня грамадзянка выклікала міліцыю. Па заключэнні псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай падчас следства, у абвінавачанай дысацыяльнае расстройства асобы. Эксперты лічаць, што падчас трагедыі жанчына не знаходзілася ў стане афекту, магла ўсведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.