Вы тут

Беларусачка


Юрый Семяняка — кампазітар-рамантык. Мяккай задушэўнасцю, прамяністым пачуццём любові да роднай зямлі, да сучаснікаў прасякнута яго музыка. Шмат твораў ён прысвяціў моладзі. Жыццярадасныя мелодыі песень і буйных твораў — опер «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», музычных камедый «Рабінавыя каралі», «Тыдзень вечнага кахання» — вобразна перадаюць мары і пачуцці шчырых, ідэйна ахопленых дзяўчат і юнакоў.

Песня «Беларусачка», напісаная кампазітарам на верш Алеся Ставера ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя, трывала ўвайшла ў студэнцкі асяродак. Выразны тэкст, мілагучнасць зрабілі яе вернай спадарожніцай не толькі юнакоў. Шлях гэтай прывабнай песні да моладзі складаўся няпроста. Спачатку яна выконвалася на сяброўскіх вячорках, неяк трапіла на амерыканскі кантынент, адтуль у Аўстралію. Падчас выступлення «Песняроў» у ЗША артысты пазнаёміліся з Данчыкам, ад яго пачулі «Беларусачку» і ўключылі ў свой рэпертуар — і яна звонка загучала па ўсім Саюзе...

Цяпер песня «Беларусачка» Алеся Ставера і Юрыя Семянякі ўспрымаецца як фальклорны твор. Ці не найлепшая гэта ўзнагарода для яе аўтараў?!

24-12

Верш Алеся Ставера. Музыка Юрыя Семянякі

Я гляджу

на твае косы русыя —

Не магу наглядзецца ніяк,

Беларусачка, беларусачка,

Дарагая сяброўка мая.

У краях незнаёмых,

нязведаных

Буду ў радасці я

ці ў журбе,

Беларусачка, беларусачка,

Не забуду ніколі цябе.

Я вярнуся к табе,

сінявокая,

Калі ў кветкі

адзенецца край.

Беларусачка, беларусачка,

Ты хоць зрэдку

мяне ўспамінай.

Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.