Вы тут

За асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны першага намесніка прэм'ер-міністра Азербайджана Ягуба Эюбава і старшыню наглядальнага савета вытворчага аб'яднання «Гянджынскі аўтамабільны завод» Ханлара Фаціева, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтай высокай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны таксама выканаўчы дырэктар Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ад Расіі, Беларусі і Таджыкістана Дзяніс Марозаў за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕБРР.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.