Вы тут

У аўтакатастрофе ў Францыі загінула больш за 40 чалавек


Страшная аварыя адбылася на паўднёвым захадзе Францыі пры сутыкненні грузавіка і аўтобуса з турыстамі. У выніку ДТЗ загінулі 43 чалавекі. Сярод іх — 41 пасажыр аўтобуса, кіроўца грузавіка і яго маленькі сын. Восем чалавек засталіся ў жывых, пяцёра з іх атрымалі траўмы. Аварыя здарылася прыкладна ў 7:30 раніцы па мясцовым часе. Абодва транспартныя сродкі загарэліся пасля ўдару. Як стала вядома, грузавік ехаў па сустрэчнай паласе. Гэтая аўтакатастрофа стала самай маштабнай у Францыі па колькасці загінулых з 1982 года, калі ў ДТЗ у дэпартаменце Кот-д'Ор загінулі 53 чалавекі, большасць з якіх былі дзецьмі.

hron1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, а таксама родным і блізкім загінулых.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.