Вы тут

Мясныя прадукты занеслі ў пералік канцэрагенаў


Сусветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла папярэджанне адносна бекону, каўбасных вырабаў і іншай апрацаванай мясной прадукцыі. Гэтыя прадукты, з пункту гледжання правакавання раку, такія ж небяспечныя, як і цыгарэты, адзначае Thе Nеw Zеаlаnd Hеrаld.

hron3

Оксфардскія спецыялісты даказалі, што спажыванне ўсяго чатырох порцый мясных вырабаў за тыдзень павышае рызыку раку кішэчніка больш як на 40%. Навукоўцы мяркуюць: злучэнне з мяса пашкоджвае ДНК клетак у стрававальным тракце. Вынік — рак. Сёння 4 з 10 мужчын і кожная дзясятая жанчына спажываюць больш за 90 грамаў чырвонага або апрацаванага мяса ў дзень. Мясныя прадукты вэндзяць, дабаўляюць соль і хімічныя кансерванты накшталт нітратаў і нітрытаў (бургеры і фарш). Некаторыя эксперты звязваюць павышаную рызыку раку менавіта з дабаўкамі ў мясных прадуктах. Аднак СААЗ у любым выпадку звязвае чырвонае мяса з ракам. Свежае чырвонае мяса арганізацыя збіраецца паставіць трохі ніжэй за апрацаванае мяса, прысвоіўшы яму катэгорыю «верагодны канцэраген». Але не варта забываць, што мяса карыснае для здароўя. У ім шмат бялку, жалеза, вітаміну В12, якія ратуюць ад стомы і розных інфекцый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.