Вы тут

Не хачу ў спартзалу, хачу таблетку!


Уявіце сабе, што, замест таго, каб выкладвацца ў спартыўнай зале, вы маглі б проста прыняць таблетку, якая цудоўным чынам прывяла ваша цела ў норму. Гучыць, як навуковая фантастыка, але аўстралійскія навукоўцы з Сіднейскага ўніверсітэта ставяцца да гэтага вельмі сур'ёзна. Больш за тое, яны сцвярджаюць, што стварыць такія таблеткі рэальна на працягу наступных дзесяці гадоў.

29-26

Вынікі сваіх даследаванняў навукоўцы на чале з доктарам Ноланам Хофманам апублікавалі ў кастрычніку ў анлайн-часопісе Cell Metabolіsm. Даследчыкі высветлілі, што ў час выканання фізічных практыкаванняў у мышцах чалавека адбываецца прыкладна 1000 розных змен на малекулярным узроўні. Асноўнай задачай праекта стала выяўленне найбольш важных з іх і паўтор іх эфекту пры дапамозе звычайных таблетак.

Навукоўцы з Сіднейскага ўніверсітэта аб'ядналі свае намаганні з калегамі з Універсітэта Капенгагена для таго, каб увасобіць у жыццё сваю няпростую ідэю. Сумесна яны замяралі змены колькасці розных пратэінаў ў мышцах чалавека з дапамогай спектраметрыі. Чатыром паддоследным мужчынам рабілі мышачную біяпсію, а затым на працягу дзесяці хвілін тыя актыўна круцілі педалі велатрэнажора. Пасля гэтага ў іх зноў бралі малюсенькі фрагмент мышцаў для аналізу.

Вынікі даследаванняў, як сцвярджаюць навукоўцы, дазволяць вылучыць з больш як 1000 змяненняў у мышцах найбольш важныя і сканцэнтравацца на тым, каб дасягнуць падобнага эфекту з дапамогай медыкаментаў. Наперадзе ў каманды даследчыкаў яшчэ нямала тэстаў і навуковай працы, так што пакуль рана казаць аб паспяховым стварэнні прэпарата, здольнага замяніць людзям спартзалы. Але калі верыць кіраўніку гэтага навуковага праекта, то ўжо на працягу наступных дзесяці гадоў мы зможам атрымаць таблетку, праглынуўшы якую, чалавек зможа падцягнуць мышцы і прывесці сваё цела ў тонус.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».