Вы тут

«Двары панскія, шляхецкія, баярскія»


На вашы пытанні адказвае старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі Ігар КАПЫЛОЎ.

капылоў

Паважаная рэдакцыя! Патлумачце, калі ласка, паходжанне назвы вёскі Прыдвор'е Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, якая знаходзіцца непадалёк ад нашай Чырвонараніцкай сельскай бібліятэкі, у якой мы працуем бібліятэкарамі.

Алена Медзюк,  Таццяна Гурко.

Назва вёскі Прыдвор'е ў сваёй аснове змяшчае старажытнае агульнаславянскае слова «двор». Па сведчанні прафесара В.П. Лемцюговай, у X стагоддзі двор быў вядомы ў значэннях «жыллё», «сядзіба», «дом», у XІ—XІІ стагоддзях — як «уладанне князя з маёмасцю і чэляддзю, у пазнейшы перыяд — пераважна як комплекс жыллёвых і гаспадарчых пабудоў з зямельнымі ўгоддзямі, «сядзіба». На ўсходнеславянскай тэрыторыі населеныя пункты з назвай Двор і вытворнымі ад яе сустракаюцца надзвычай часта. Масава паселішчы з такімі назвамі сталі з'яўляцца ў час актыўнага развіцця феадальнага землеўладання. Ва ўмовах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай двор вызначаўся пэўнымі спецыфічнымі рысамі. Побач з раннефеадальнымі вялікакняжацкімі дварамі, што служылі гаспадарчымі і палітычнымі цэнтрамі ў XV стагоддзі на тэрыторыі Беларусі і Украіны, пад польскім гаспадарчым уплывам з'явіліся двары панскія, шляхецкія, баярскія, якія прыраўноўваліся да маёнткаў. Двары ў той час размяшчаліся адасоблена ад астатніх паселішчаў, яны з'яўляліся галоўнай часткай зямельнай уласнасці гаспадара. У межах панскіх уладанняў былі двары-фермы, прызначаныя для апрацоўкі зямлі і ўтрымання свойскай жывёлы, сялянскія двары як адзінкі падаткаабкладання, а за межамі дворнай пашні, у пушчах і на рэках — двары або станы ў месцах палявання, рыбнай лоўлі і бортніцтва. Якая з катэгорый двара, што існавалі на той час, была пакладзена ў аснову тапоніма Прыдвор'е на сённяшні дзень, адназначна адказаць складана.

P.S. Шаноўныя чытачы!
Вас цікавіць, што азначае назва горада, вёскі ці мястэчка, у якіх вы жывяце? А можа, той мясцовасці, адкуль вы родам? Вам хочацца ведаць, адкуль пайшлі найменні пэўных урочышчаў, лясоў, азёр, што размяшчаюцца ў вашай мясцовасці? Тады дасылайце свае лісты з пытаннямі на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, газета «Звязда». Або па электроннай пошце: іgumenskі@maіl.ru з пазнакай «Родныя тапонімы».

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.