Вы тут

Выстава як летапіс лёсу


У Гродне праходзіць юбілейная выстава вядомага фотамастака Аляксандра Ласмінскага пад назвай «Убачанае». У выставачнай зале прадстаўлены 100 работ — як новых, якія раней не дэманстраваліся і зняты з вышыні птушынага палёту, так і ўжо ўключаных у розныя зборнікі. Іх, дарэчы, у актыве майстра фатаграфіі больш за 50 (з якіх 20 — аўтарскія). Аляксандр Ласмінскі — журналіст, гісторык, фатограф, дырэктар тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс» і дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў у адной асобе. Паўтара дзясятка гадоў у Маскве штогод праходзяць па дзве выставы гродзенскіх майстроў, фарміруе якія Аляксандр Іосіфавіч. З 1976 года ён на грамадскіх пачатках узначальвае народны фотаклуб «Гродна», дзе вырасціў ужо некалькі пакаленняў прафесійных фатографаў. У 2011-м з рук Прэзідэнта Аляксандр Ласмінскі атрымаў медаль Францыска Скарыны. А літаральна днямі юбіляру споўнілася 65.

— Ніколі не расстаюся з фотаапаратам, — прызнаецца лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. — На працу, з працы, у выхадны, на адпачынку ў водпуску ён заўсёды пад рукой. Вельмі люблю свой родны горад! Як дзівосна выглядаюць зверху помнікі архітэктуры, на якія багаты наш старажытны Гродна, чарапічныя дахі і купалы храмаў. Мы жывём ва ўтульным і дагледжаным еўрапейскім горадзе, прыгажосць якога трэба беражліва захоўваць. І, вядома ж, дзяліцца ўбачаным праз аб'ектыў фотаапарата — паказваць яго прывабнасць з нечаканых ракурсаў.

Выстава прадоўжыцца да пачатку лістапада.

Уладзімір ПЯТРОЎ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.