Zамор'е


Усім косам каса

Гі Менг з Кітая за 35 гадоў адгадавала касу даўжынёй 2,52 метра, каб трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. 59-гадовая жанчына з народнасці мяо ў правінцыі Юньнань не стрыгла валасы з 24 гадоў.

30-7

Падчас працы ў полі Гі Менг закручвае сваю касу ў пяць кольцаў на галаве і тры разы абмотвае вакол таліі. Каса — галоўнае яе багацце. Кітаянка кажа, што мець доўгія валасы карысна для здароўя, аднак у чым менавіта заключаецца карысць, не ўдакладніла. Пры гэтым Гі Менг паскардзілася СМІ на тое, што пасля мыцця яе каса сохне каля сямі дзён. Раней жанчына адмовілася ад прапановы куплі яе валасоў за
19 000 юаняў (каля 53 мільёнаў рублёў), таму што хацела паставіць сусветны рэкорд. Сёння першае месца належыць іншай кітаянцы — Ксі Куіпінг, якая трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса ў 2004 годзе. Даўжыня яе валасоў на той момант складала
5,6 метра.

Мужчын вучаць хадзе на... абцасах

У венскай акадэміі Top іn Heels, дзе жанчын вучаць прыгожа хадзіць на высокіх абцасах, адкрыліся такія ж курсы для мужчын.

Як паведамляе The Local, вялікую цікавасць да гэтага мясцовыя жыхары сталі праяўляць пасля конкурсу «Еўрабачанне», у якім перамог аўстрыйскі спявак Том Нойвірт, больш вядомы пад псеўданімам Канчыта Вурст. На сцэну ён выходзіць у жаночай сукенцы і з барадой.

Курсы атрымалі назву Men Іn Heels, яны пачнуцца з 30 кастрычніка, кошт паўтарагадзіннага занятка — 45 еўра. Арганізатары мяркуюць, што хаджэнне на абцасах можа стаць трэндам сярод прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. Курсы вядуць танцорка Мары-Крысцін Шчэрзер і дрэг-квін (гэтым тэрмінам пазначаюць артыстаў мужчынскага полу, якія пераапранаюцца ў жанчын) Гельмут Фіксл.

Печыва з «Тытаніка» прадалі за $23000

Печыва-крэкер са славутага лайнера, якое апынулася ў адной са шлюпак, прадалі за 23 тысячы долараў.

30-6

Печыва пайшло з таргоў на аўкцыёне Henry Aldrіdge & Son у Дэвайзесе, Англія. Пакупніком стаў калекцыянер з Грэцыі, імя якога не называецца. Крэкер з «Тытаніка» стаў самым дарагім у гісторыі. Апошнія сто гадоў хлебабулачны выраб маркі Pіlot вытворчасці кампаніі Spіllers and Bakers захоўваўся ў якасці сувеніра. Яго захаваў Джэймс Фэнвік, пасажыр парахода «Карпатыя», экіпаж якога прыйшоў на дапамогу тым, хто выжыў пасля затаплення «Тытаніка». На днях на аўкцыёне ў брытанскім Уілтшыры фотаздымак айсберга, які, як мяркуецца, стаў прычынай гібелі лайнера, пайшоў з малатка за 21 тысячу фунтаў стэрлінгаў.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.