Вы тут

Людзі хочуць быць лялькамі


Закаханыя перанеслі серыю аперацый, каб стаць падобнымі на сусветна вядомых лялек Барбі і Кена. Анастасія і Квенцін выдаткавалі на аперацыі каля 210 тысяч еўра і не маюць намеру спыняцца на дасягнутым.

30-3

20-гадовая Анастасія Рэскас і яе малады чалавек — 23-гадовы француз Квенцін Дэхар пазнаёміліся ў 2013 годзе ў Сан-Трапэ. Там яны разгаварыліся і раптам выявілі, што абодва з'яўляюцца заўзятымі фанатамі «старых добрых» Кена і Барбі. Неўзабаве ўраджэнка Расіі і грамадзянін Францыі пачалі сустракацца. Праз некалькі месяцаў яны пачалі эксперыменты са знешнасцю.

— Мае бацькі куплялі мне ўсіх Барбі, якіх я хацела. У нейкі момант іх стала больш за сто, і я любіла іх усіх, яны такія прыгожыя! Я марыла быць падобнай на Барбі з 14 гадоў, — цытуюць Рэскас СМІ.

30-4

Усяго за два гады парачка перанесла некалькі дзясяткаў хірургічных умяшанняў на немалую суму грошай. Цяпер Анастасія збіраецца перарабіць вушы, а Квенцін рыхтуецца ўставіць у грудзі імплантанты. Паводле слоў родных, Квенцін і Анастасія мала падобныя да сябе ранейшых. І сваякі так і завуць іх — Кен і Барбі.

Трэба сказаць, што Анастасія і Квенцін далёка не першапраходцы па ператварэнні людзей у лялек. Немалая колькасць, у асноўным дзяўчат, захапляецца падобным ужо некалькі гадоў. Прычым іх колькасць расце з кожным годам. Не палохае іх нават тое, што ў выніку не зусім удалых аперацый твары некаторых «лялек» атрымліваюцца проста знявечанымі. Мелі месца і смяротныя выпадкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.