Вы тут

Без дажджоў


Уначы на суботу сіноптыкі абяцаюць да мінус 8 градусаў.

На выхадныя ў Беларусі прагназуецца сапраўды сонечнае, але халаднаватае надвор'е, пра што паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

30-41

Сёння чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е. Тэмпература ўдзень складзе 4-9 цяпла, а ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах Беларусі будзе крыху цяплей, там паветра прагрэецца да плюс 11 градусаў. У суботу на тэрыторыю краіны завітае чарговы антыцыклон, які рухаецца да нас з боку Фінляндыі. Будзе малавоблачна і без ападкаў. Чакаецца слабы паўднёва-заходні і паўднёвы вецер. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 марозу, аднак у крайніх заходніх раёнах месцамі да нуля—плюс 2 градусаў, удзень будзе 3-10 цяпла.

І ў першы дзень лістапада тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам антыцыклону, які перамесціцца ва Украіну, а да нас пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Пераважна захаваецца сухое надвор'е, толькі ў паўночных раёнах краіны стане больш воблачна і ўзмоцніцца вецер. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень будуць увогуле камфортныя 6-12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у першай палове наступнага тыдня будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца туман. Уначы тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, аднак месцамі пры праясненнях магчымы замаразкі да мінус 3 градусаў, удзень будзе 6-13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.