Вы тут

Актрысу западозрылі ў ненатуральнасці


У Кітаі актрыса Ян Він, вядомая пад сцэнічным імем Анджэла Бэйбі, падвергнулася праверцы медыцынскімі экспертамі пасля таго, як пекінская клініка пластычнай хірургіі Ruіlі заявіла, што прыгажосць жанчыны не з'яўляецца прыроднай.

Прадстаўнікі Ruіlі паведамілі прэсе, што па просьбе 26-гадовай Ян выканалі шэраг умяшанняў з мэтай паляпшэння рыс яе твару. Кітайская «зорка» назвала інфармацыю паклёпам і патлумачыла, што некаторымі еўрапейскімі рысамі твару абавязаная дзядулі-немцу. Актрыса звярнулася да незалежных экспертаў, каб даказаць натуральнасць сваёй знешнасці. Урачы выканалі серыю рэнтгенаўскіх здымкаў і працэдур МРТ, якія пацвердзілі, што касцявыя і мяккія тканкі твару не падвяргаліся ніякім аперацыям. Ян падала ў суд на клініку, патрабуючы грашовай кампенсацыі.

Анджэла Бэйбі выйшла замуж за акцёра Хуан Сяаміна. Паводле звестак The Іndependent, іх вяселле абышлося ў 200 мільёнаў юаняў (больш як 31 мільён долараў). Малады муж таксама абверг чуткі аб ненатуральнай знешнасці сваёй жонкі. У якасці доказу Хуан заявіў, што часам яго жонка, як і ўсе жанчыны, выглядае «па-сапраўднаму страшнай».

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.