Вы тут

Пакланіцца змагарнаму краю...


Год 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі нагадаў пра тое, што і Беларусь вызвалялі, і ў іншых старонках гітлераўцаў грамілі сыны і дочкі розных нацыянальнасцей. У Беларусі партызанілі калмыцкі паэт Міхаіл Хонінаў і казахскі празаік Адзій Шарыпаў. На Рудзеншчыне, Пухавіччыне ваяваў народны мсцівец рускі паэт, празаік Усевалад Саблін. І прыкладаў такіх процьма.

З Пухавіцкім краем звязаны ваенны лёс азербайджанскага паэта Алігасана Шырванлы (Наджафава), які нарадзіўся ў 1926 годзе. Чытаем у кнізе «І ўспомнім былыя паходы» (Мінск, 1990): «... Шырванлы (Наджафаў) Алігасан... Да вайны служыў у Мінску, Бабруйску, Магілёве, Быхаве, у мястэчку Ліпень Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Вайну сустрэў у Гродне. Цяжкія франтавыя дарогі праляглі праз Беларусь. Удзельнічаў у абароне Баранавіч і Мінска. Часта прыязджае ў Мінск, бывае госцем у Асіповіцкім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім раёнах, наведвае свайго франтавога сябра, дырэктара школы ў мястэчку Ліпень А.У. Кернажыцкага, выступае перад навучэнцамі, калгаснікамі, рабочымі». А гэта — яго вершы: «Брат, здалёку прыйшоў прывітаць я цябе, / Пакланіцца змагарнаму краю. / Ты праславіў Айчыну сваю ў барацьбе, / Тую бітву я сам добра знаю. / Ваявалі адважна краіны сыны, / Разам білі мы ворага злога! / Чую сёння я порах той страшнай вайны, / Чую кліч пераможнага слова».

З яго верша «Беларускаму сябру». Пераклаў спавядальныя словы на беларускую мову Сяргей Панізнік. У кнізе «І ўспомнім былыя паходы», укладзенай Міхасём Няхаём, змешчаны яшчэ і верш «Салдацкая цыгарка» (перакладчык — Васіль Макарэвіч). Пэўна, у гэтых творах — і «пухавіцкі сцяжок», пухавіцкія сляды ў стасунках Алігасана Шырванлы з Беларуссю.

Колькі слоў пра тое, як склаўся творчы лёс колішняга салдата, абаронцы зямлі беларускай. Пра гэта расказвае сучасны азербайджанскі паэт Чынгіз Алі-аглу (ён часта бывае ў Беларусі, у Мінску мне і давялося з ім пагутарыць):

— Алігасан Шырванлы — са старэйшага пакалення... Ён актыўна працаваў у азербайджанскай паэзіі. Паколькі нарадзіўся ў сям'і нафтавіка, быў прывязаны да рабочай тэмы. І, вядома ж, шмат пісаў пра Вялікую Айчынную вайну. Вершы пра гэта — літаральна ў кожнай з кніг Алігасана Шырванлы, які нарадзіўся за смугой далёкіх ад нас часін — у 1926 годзе, пражыў вартае павагі нашчадкаў жыццё. Вельмі прыемна, што майго старэйшага калегу памятаюць у Беларусі і зараз.

Добра было б, каб у беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы з'явіліся новыя пераклады ваеннай паэзіі азербайджанскага творцы, які ваяваў і за нашу з вамі свабоду. Пра гэта я напісаў і ў Саюз пісьменнікаў Азербайджана, у Баку. Магчыма і ў нашым Саюзе пісьменнікаў хто адгукнецца... Раней жа шмат увагі было да ваеннай літаратуры, да тых пісьменнікаў, хто прайшоў агнявымі дарогамі Беларусі. Хацелася б спадзяванне на такую ўвагу адрасаваць і школьнікам. Быў жа некалі рух «чырвоных следапытаў». Было разуменне, што Перамогу здабывалі агульнымі намаганнямі. Таму і выслоўе «дружба народаў» не было пустым гукам.

Максім Палажынскі, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.