Вы тут

«Белаўтадар» перададзены Дзяржкаммаёмасці


У краіне праведзена чарговая рэформа структуры кіравання дарожнай гаспадаркай: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадар» пераведзена з падпарадкавання Міністэрства транспарту і камунікацый у распараджэнне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №844 ад 9 кастрычніка, якая 13 кастрычніка была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Такім чынам праведзена раздзяленне ведамаснай падпарадкаванасці арганізацый заказчыкаў і падрадчыкаў, якія да гэтага моманту функцыянавалі ў складзе аднаго Міністэрства транспарту і камунікацый. У падпарадкаванні Мінтранса знаходзяцца ўладальнікі аўтамабільных дарог (аўтадары), якія выступаюць у якасці заказчыкаў на выкананне работ па будаўніцтве і рамонце рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. Падрадныя арганізацыі дарожнай гаспадаркі (дарожна-будаўнічыя і мостабудаўнічыя трэсты, прамысловыя і транспартныя прадпрыемствы), якія ўваходзяць у холдынг «Белаўтадар» і выконваюць работы па будаўніцтве і рамонце дарог, становяцца незалежнымі ад Міністэрства транспарту і камунікацый.

Паводле ацэнак экспертаў, новая структура дарожнай гаспадаркі дазволіць больш эфектыўна кіраваць рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі, а таксама сродкамі, што выдзяляюцца на іх утрыманне і развіццё.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».