Вы тут

На што «палююць» дамушнікі?


Нягледзячы на тое, што кватэрных крадзяжоў становіцца менш, яны ўсё роўна застаюцца адной з вострых праблем для праваахоўнікаў.

— Зладзеі пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі і спосабы пранікнення ў кватэры, — расказвае падпалкоўнік міліцыі Сяргей НОВІКАЎ, намеснік начальніка аддзела Дэпартамента аховы Савецкага раёна г. Мінска. — Яны выкарыстоўваюць сучасную тэхніку, радыё і мабільную сувязь, набываюць і вырабляюць інструменты, якія спецыяльна падрыхтавалі для ўскрыцця дзвярэй і запорных прылад.

Аператыўныя зводкі сведчаць, што прадметам замаху становіцца ўсё што заўгодна: ад адной тысячы беларускіх рублёў, каструляў, прадуктаў харчавання, вопраткі да дарагой камп'ютарнай тэхнікі і відэатэхнікі, ювелірных упрыгожанняў.

— Час, калі кралі бытавую, грувасткую тэхніку, мінуў, — заўўважае Сяргей Новікаў. — Кваліфікаваныя зладзеі-дамушнікі дзейнічаюць тады, калі жыльцы ў кватэрах адсутнічаюць. Ва ўсіх выпадках перад пранікненнем у жытло злачынцы яго «празваньваюць»: праз дамафон альбо ў дзверы, каб пераканацца ў адсутнасці гаспадароў. Таму, калі вы западозрылі асаблівую ўвагу з боку незнаёмцаў, не лішнім будзе паведаміць аб гэтым у органы ўнутраных спраў.

Значнай праблемай застаюцца крадзяжы, здзейсненыя шляхам свабоднага доступу. Большасць з іх адбываецца па віне саміх пацярпелых. Калі гаспадар пакідае дзверы адамкнутымі, ён сам дае злодзею магчымасць бесперашкодна абрабаваць сябе.

— Спосабаў трапіць у чужую кватэру шмат. Замкоў, якія нельга ўскрыць, не існуе, — працягвае Сяргей Новікаў. — І лепшага спосабу засцерагчы сваю кватэру, чым устаноўка ахоўнай сігналізацыі, пакуль не вынайшлі. Калі вы заключаеце дагавор на ахову жылля, Дэпартамент аховы МУС РБ бярэ на сябе абавязкі па захоўванні вашай маёмасці.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.