Вы тут

«Накалолі» сабе крымінальныя справы


На 82 мільёны рублёў «парыбачылі» два браканьеры, якіх затрымалі на Прыпяці ў Лунінецкім раёне.

— Пра парушэнне паведамілі рыбакі-відавочцы, якіх абурыла выхадка браканьераў. Яны ж дапамаглі апазнаць парушальнікаў: пачуўшы, што адзін з рыбакоў тэлефануе дзяржінспектарам, тыя кінулі лодку і схаваліся ў прыбярэжных кустах. Відаць, разлічвалі потым вярнуцца па ўлоў, які застаўся ў плавальным сродку. Там жа знаходзіліся восці, асвятляльныя прыборы, акумулятары. Усё гэта знайшлі супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі, калі прыбылі на месца. А пасля па шораху ў кустах вылічылі і саміх браканьераў. За незаконную здабычу 175 асобін розных відаў рыб іх чакае крымінальная адказнасць, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

Двух браканьераў з восцямі затрымалі і ў Столінскім раёне. Жыхары вёскі Хатамель здабывалі рыбу такім чынам на невялікай рачулцы — Ветліцы. Абодва стануць фігурантамі крымінальных спраў і мусяць пакрыць адпаведна 26 і 19 мільёнаў рублёў шкоды.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.