Вы тут

Каму плаціць утылізацыйны збор?


Прэзідэнт падпісаў Указ №445, у якім унесены змены і дапаўненні ва Указ ад 4 лютага 2014 года № 64 «Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў».

Ва ўказе, у прыватнасці, прадугледжваецца норма, у адпаведнасці з якой уводзіцца ўтылізацыйны збор на транспартныя сродкі, даробленыя на тэрыторыі краіны, на базе шасі, прадастаўленых заказчыкам. На практыцы нярэдка бываюць сітуацыі, калі выплаты збору не адбываецца. Тыповы выпадак — выраб транспартнага сродку па давальніцкай схеме па дагавары падраду на базе шасі імпартнай або беларускай вытворчасці (калі вытворца атрымлівае шасі для дапрацоўкі). Затым гатовы транспартны сродак перадаецца ад вытворцы да ўласніка. Паколькі ў гэтым выпадку адчужэння не адбываецца, то абавязацельства па выплаце ўтылізацыйнага збору ў адпаведнасці з Указам №64 не ўзнікае.

Ад утылізацыйнага збору вызваляюцца транспартныя сродкі, якія ўвозяцца ў Беларусь і накіроўваюцца ва ўласнасць дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама пастаўляюцца ў якасці замежнай бязвыплатнай або міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Дакумент удакладняе заканадаўства, звязанае з выплатай утылізацыйнага збору, і дазволіць палепшыць сістэму адміністравання такога збору ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.