Вы тут

Новыя партнёры — без пасярэднікаў


У Наваполацку прайшоў эканамічны форум. Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ расказаў карэспандэнту «Звязды» пра інвестыцыйную прывабнасць аднаго з самых маладых гарадоў Беларусі.

31-37

— У першую чаргу, напэўна, эфектыўнасць правядзення такіх мерапрыемстваў у тым, што горад можа атрымаць новыя інвестыцыі?

— Прыцягненне інвестыцый у эканоміку горада, у тым ліку замежных, — гэта толькі адна з мэт. Падчас такіх форумаў ажыццяўляецца прэзентацыя тавараў і паслуг на знешні і ўнутраны рынкі. Традыцыйна праводзіцца наладжванне і ўмацаванне эканамічных і дзелавых сувязяў, узаемавыгаднага супрацоўніцтва. На форуме была ўнікальная магчымасць без пасярэднікаў адшукаць новых дзелавых партнёраў.

У мерапрыемствах бралі ўдзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і рэгіянальных палат, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзелавых колаў горада... Прыехалі дэлегацыі бізнесменаў з замежных краін: Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі, Чэхіі, прадстаўнікі дыпламатычных місій з вышэй пазначаных краін, а таксама з Кітая.

Наваполацкі эканамічны форум прайшоў ужо не першы раз. Але з такім размахам і колькасцю гасцей — упершыню. І магу адзначыць, што з кожным годам інтарэс да яго павялічваецца.

Была праведзена і выстава-прэзентацыя вядучых таваравытворцаў Наваполацка, а таксама Полацка і Верхнядзвінска. Адбылася прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу горада, навуковых распрацовак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Госці наведалі прадпрыемствы і азнаёміліся з перспектыўнымі пляцоўкамі для развіцця і прыцягнення інвестыцый. Па выніках форуму былі падпісаны дзясяткі дамоўленасцяў, намераў аб супрацоўніцтве...

— Дзмітрый Уладзіміравіч, што ўяўляе сабой сёння эканоміка Наваполацка?

— Вызначальным у прамысловым комплексе з'яўляецца горадаўтваральнае прадпрыемства паліўнай прамысловасці ААТ «Нафтан». Яно займае 98% у агульным аб'ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі па горадзе. На «Нафтане» і «Паліміры», які ўваходзіць у склад першага, вырабляюцца такія віды прадукцыі, як бензіны аўтамабільныя, дызельнае паліва, плёнкі палімерныя, поліэтылен...

На іншых прадпрыемствах вырабляюць жалезабетонныя канструкцыі, трыкатажныя вырабы, прадукцыю машынабудавання і металаапрацоўкі, лясной, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Усяго ажыццяўляюць дзейнасць каля 4 тысяч суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці. Сярод іх каля 100 прамысловых прадпрыемстваў, 95 будаўнічых арганізацый, 280 суб'ектаў рознічнага і аптовага гандлю. Прадпрыемствы і арганізацыі горада пастаўляюць сваю прадукцыю ў 44 краіны свету. Пры гэтым з агульнага аб'ёму экспарту на долю краін Еўропы прыпадае 57,9%, на краіны СНД — 31,1% (19,9 % — у Расійскую Федэрацыю). Экспартуецца прадукцыя і ў Амерыку, Афрыку, Азію і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа, краіны Блізкага Усходу.

Удзельная вага Наваполацка ў аб'ёмах вытворчасці Віцебскай вобласці складае 53,2%.

— А ці добрыя заробкі на прадпрыемствах? Людзей сёння вельмі цікавіць перспектыва аплаты працы.

— Сярэдняя па горадзе заработная плата за студзень—верасень павялічылася на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала больш за 8 мільёнаў рублёў. Так, для Віцебшчыны гэта нядрэнна... Каб павысіць канкурэнтаздольнасць і адпаведна мець магчымасць павысіць зарплату, прадпрыемствамі горада абнаўляецца асартымент прадукцыі, што вырабляецца. За 9 месяцаў выпуск інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці склаў 50,3%. Яна вырабляецца, у прыватнасці, на ААТ «Нафтан», прадпрыемстве «ЛЛК-Нафтан», ААТ «Вымяральнік» і іншых.

Колькасць занятых у эканоміцы ў студзені—чэрвені — больш за 51,6 тысячы чалавек. Пры гэтым узровень беспрацоўя, паводле інфармацыі на 1 кастрычніка, 1,2%. А ўсяго колькасць насельніцтва горада Наваполацка складае 108 тысяч чалавек.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.