Вы тут

Адмова ад спіртнога здольна значна палепшыць здароўе


Безимени-3

Калі чалавек на адзін месяц адмовіцца ад алкаголю, ён знізіць рызыку праблем з печанню, паменшыць ціск, узровень халестэрыну, верагоднасць развіцця дыябету, сведчыць даследаванне ўніверсітэцкага каледжа Лондана. Як адзначае Thе Tеlеgrарh, таксама месяц устрымання дапамог удзельнікам даследавання скінуць у сярэднім 2,7 кілаграма, павысіць канцэнтрацыю і якасць сну. Да эксперымента працы прыцягнулі 102 здаровыя чалавекі, старэйшыя за 40 гадоў. Да гэтага жанчыны ў сярэднім пілі па 29 адзінак алкаголю за тыдзень, а мужчыны — па 31 адзінцы. Добраахвотнікам прапанавалі чатыры тыдні ўстрымання ад спіртнога. За час эксперымента стан печані ў іх палепшыўся на 12,5%. А інсулінавая ўстойлівасць (фактар рызыкі дыябету) знізілася на 28%.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.