Вы тут

Паляўнічыя — за спрошчаны парадак перамяшчэння зброі па тэрыторыі ЕАЭС


Учора ў рэдакцыі «Звязды» адбылася «прамая лінія». На сувязі быў старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрый Шумскі. Нашы чытачы паднялі шмат тэм — ад зарыблення вадаёмаў у Беларусі да вольнага перамяшчэння паляўнічай зброі па тэрыторыі краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС.

Увесну мінулага года Еўразійская эканамічная камісія ўхваліла праект пагаднення аб перамяшчэнні службовай і грамадзянскай зброі ў межах краін, якія ўваходзяць у адзіную эканамічную прастору. Меркавалася, што паляўнічым больш не давядзецца атрымліваць дазвол на вываз зброі, а таксама яны займеюць адзіны паляўнічы білет.

— Я быў запрошаны на гэтую нараду ў Маскве. Там былі прадстаўнікі паляўнічых грамадскіх арганізацый з Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама міністэрстваў унутраных спраў. Насамрэч гэта ідэя добрая. Паляўнічыя яе толькі вітаюць. Але трэба мяняць у саміх краінах заканадаўчую базу датычна абыходжання са зброяй. З Расіі, напрыклад, без дазволу МУС зброю вывозіць нельга. Але ж у нас на ўсходзе няма мяжы. І з той жа Масквы да тэрыторыі Беларусі 6-7 гадзін язды на аўтамабілі. Прыехаў чалавек на выхадныя, папаляваў і паехаў назад. У той жа час зрабіць усе неабходныя дакументы займае час працяглы. Можа, мы не ведаем нейкіх нюансаў пра кантроль па перамяшчэнні зброі. Тут можна паглядзець на вопыт Еўрасаюза. Калі дзяржаўны орган выдаў паляўнічаму дазвол на свабоднае перамяшчэнне зброі, ён ездзіць з ім па ўсіх краінах ЕС, і ніякіх дадатковых папер яму не патрабуецца.

Поўны тэкст «прамой лініі» чытайце ў адным з наступных нумароў «Звязды».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.