Вы тут

Салаты па-карэйску


Морква

Спатрэбіцца: 500 г буйной сакавітай морквы, 1 ст. лыжка солі, 3 ст. лыжкі алею, 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі воцату, 2 ст. лыжкі прыправы для карэйскай морквы.

Моркву надзерці на тарцы тонкай саломкай, пакласці ў глыбокую міску, прысаліць і добра змяшаць. Пакінуць на 15-20 хвілін, каб морква дала сок. У гэты час ачысціць і парэзаць тонкімі кольцамі цыбулю. Абсмажыць яе ў алеі на працягу 3 хвілін. Выняць цыбулю з алею — яна больш не патрэбна. Дабавіць у моркву воцат і прыправу. Змяшаць. Заліць моркву гарачым алеем, у якім абсмажвалі цыбулю і яшчэ раз старанна перамяшаць. Паставіць яе пад гнёт на суткі ў халадзільнік. Праз суткі морква па-карэйску гатовая.

31-10

Буракі

Спатрэбіцца: 500 г чырвоных буракоў, 3 зубчыкі часнаку, 0,5 ч. лыжкі чырвонага перцу, 1 ч. лыжка молатай каляндры, 100 мл алею, 70 мл воцату, соль на смак.

Буракі надзерці на тарцы тонкай саломкай, перакласці ў глыбокую міску, дабавіць дробна пасечаны часнок, заліць воцатам, пасаліць. Усё старанна перамяшаць. Паставіць міску з буракамі на вадзяную лазню. На працягу 20-30 хвілін яны павінны таміцца на вадзяной лазні. Пасля гэтага зняць буракі з агню, дабавіць перац, каляндру. Алей разагрэць, але не кіпяціць і заліць ім буракі. Усё змяшаць, паставіць пад гнёт на суткі.

31-9

Капуста

Спатрэбіцца: 1 сярэдні качан капусты, 1 пучок зялёнай цыбулі, корань імбіру 4-5 см, 2 зубчыкі часнаку, 1 стручок чырвонага перцу чылі, 1/4 шклянкі соевага соусу, 1/4 шклянкі рысавага ці яблычнага воцату, 2 ст. лыжкі цукру, 2 ст. лыжкі папрыкі, 3 ст. лыжкі солі.

Капусту разрэзаць на 4 часткі ўздоўж, а потым яшчэ раз толькі ўпоперак палоскамі шырынёй 1 см. Перакласці капусту ў вялікую каструлю, засыпаць соллю і пакінуць прасаліцца на суткі. Праз 24 гадзіны асцярожна змяшаць капусту рукамі, а лішні сок, які вылучыўся, зліць. Тонка нарэзаць зялёную цыбулю. Часнок дробна пасекчы. Перац чылі дробна нарэзаць, папярэдне выдаліўшы насенне. Імбір ачысціць і надзерці на дробнай тарцы. Дабавіць усё ў капусту і змяшаць. У соевы соус уліць воцат, дабавіць цукар, папрыку і крыху вады. Атрыманы расол выліць у капусту, якая павінна быць ім цалкам пакрыта. Накрыць посуд вечкам і даць настаяцца капусце ў холадзе 2-3 дні.

31-11

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.