Вы тут

Справа сямейная


У Бабруйску адбыўся фінал рэспубліканскай акцыі Міністэрства ўнутраных спраў «Сям'я! Служым разам!».

31-27

Гэтая акцыя ўжо стала традыцыйнай, а таму кожнае падраздзяленне беларускай міліцыі зацікаўлена прадставіць сябе на ім годна і арыгінальна. Менавіта таму ў жніўні і верасні па ўсёй краіне прайшлі адборачныя этапы, пераможцы якіх — усяго 13 сем'яў — і выступілі ў фінале.

— Сям'я неабходна кожнаму чалавеку, — адзначыў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў, намеснік міністра ўнутраных спраў. — Асабліва гэта адчуваецца пасля напружаных будняў, калі важнымі з'яўляюцца клопат і ўвага родных, якія ставяцца з павагай і ўсяляк падтрымліваюць нас. На жаль, з прычыны спецыфікі службы ў нас часцяком не атрымліваецца надаць неабходную ўвагу сваім родным, правесці выхадны ў сямейным коле. Таму сёння цудоўна быць разам з дарагімі для нас людзьмі.

Фіналістам уручылі дыпломы, прызы. Акрамя таго, прайшоў конкурс дзіцячага малюнка, у якім удзельнічалі 13 найлепшых работ дзяцей праваахоўнікаў. Адзначылі і шматдзетных маці, якіх узнагародзілі каштоўнымі падарункамі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.