Вы тут

«Геніі» паркоўкі


Вынаходлівасць і фантазія аўтамабілістаў межаў, як вядома, не ведаюць. Праўда, часам кіроўцы пераацэньваюць свае магчымасці, і спробы пракруціць спрытны трук на дарозе перарастаюць у сур'ёзныя непрыемнасці. У выніку некаторыя ДТЗ атрымліваюцца настолькі мудрагелістымі, што не адразу атрымліваецца паверыць у іх рэальнасць. Многія сварацца на айчынных аўтамабілістаў, маўляў, культура ваджэння ў іх амаль адсутнічае, але і замежныя кіроўцы часам вытвараюць такое...

Кухонны монстар

Жыхар Вялікабрытаніі Нік Пул збіраўся прыняцца за вячэру, уладкаваўшыся на канапе сваёй гасцінай, як раптам пачуў грукат, які даносіўся з кухні. Адчыніўшы дзверы, мужчына ледзь не страціў прытомнасць. Палову пакоя займаў суседскі «Cіtroen», за рулём якога сядзела перапалоханая жанчына. Машына прабіла сцяну і разваліла палову кухні. «Аўтамабіль заехаў у дом на хуткасці не менш за 30 міль у гадзіну. На шчасце, суседка не пацярпела, яе муж адразу ж перабег дарогу і дапамог ёй выбрацца з машыны», — сказаў Нік. Зразумела, брытанцу давялося праводзіць капітальны рамонт, прычым яўна не без фінансавага ўдзелу суседзяў.

31-16

Скрозь дах

Жыхару прыгарада паўднёваафрыканскага Дурбана, напэўна, цяпер доўга будуць сніцца кашмары. Мужчына прачнуўся пасярод ночы ад жудаснага грукату. Першыя некалькі секунд ён не мог зразумець, што адбылося. Аднак, агледзеўшыся, убачыў капот аўтамабіля, «які звісаў» са столі. Як аказалася, кіроўца машыны не справіўся з кіраваннем і, паводле яго слоў, заехаў на пандус, а пасля апынуўся на даху дома. Растлумачыць больш канкрэтна, як адбылася аварыя, гора-кіроўца не змог. На шчасце, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

31-15

У цяжкадаступным месцы

Не менш уражальнае ДТЗ здарылася ў брытанскім мястэчку Бакфастлі. Вадзіцель аўтамабіля «Chevrolet Kalos» ехаў па вуліцы, як раптам страціў кіраванне і праз некалькі секунд апынуўся ў пастцы. Машына аказалася ў вертыкальным становішчы паміж сцяной і домам. Ратавальнікі выдаткавалі каля 30 хвілін на тое, каб вызваліць аўтамабіліста з машыны. На шчасце, кіроўца абышоўся толькі лёгкімі траўмамі і спалохам, ад больш сур'ёзных пашкоджанняў мужчыну выратаваў рэмень бяспекі.

31-13

Два гамбургеры і фры

У кур'ёзныя аварыі трапляюць не толькі аўтамабілісты-аматары, але і прафесійныя вадзіцелі, якія кіруюць больш сур'ёзнай тэхнікай. Выдатным прыкладам можа паслужыць выпадак, які адбыўся ў горадзе Дарэм на паўночным усходзе Вялікабрытаніі. Кіроўца крана ўпусціў «аранжавага волата» на дах мясцовага McDonald's. І хоць тэхніка праламала дах будынка і нанесла яму сур'ёзныя пашкоджанні, людзі, якія знаходзіліся ўнутры, не пацярпелі. Хаця, напэўна, апетыт у іх быў сапсаваны.

31-12

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.