Вы тут

Сярод загінулых — беларус


На борце авіялайнера, што разбіўся ў Егіпце, знаходзіўся адзін грамадзянін нашай краіны.

3-34

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі са спасылкай на Пасольства Беларусі ў Егіпце. Інфармацыю пра гібель суайчынніка пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Прозвішча загінулага не паведамляецца, аднак можна меркаваць, што гэта Раман Серадзінскі, чые даныя ў спісе пасажыраў запісаны ў беларускай транскрыпцыі.

28-гадовы хлопец родам з Клічава, вучыўся ў Магілёўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме на факультэце механізацыі сельскай гаспадаркі. Паводле інфармацыі са старонкі ў адной з сацыяльных сетак, пасля заканчэння вучобы малады чалавек пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працаваў грузчыкам-экспедытарам, прадаўцом і кладаўшчыком.

Акрамя таго, СМІ паведамляюць, што ў самалёце былі два этнічныя беларусы, якія не мелі грамадзянства нашай краіны. Гэта сужэнцы Аляксандр і Ала Радлевічы, якія паходзяць з Беларусі, але пражывалі ў Санкт-Пецярбургу. Мужчыну было 59 гадоў, яго жонцы — 56.

Крушэнне самалёта Aіrbus 321 кампаніі «Кагалымавія», што выконваў рэйс Шарм-Аль-Шэйх — Санкт-Пецярбург, адбылося 31 кастрычніка. Экіпаж не выйшаў на сувязь з Ларнакай і знік з экранаў радараў праз 21 хвіліну пасля ўзлёту. На борце знаходзілася 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажа, ніводны з іх не выжыў. Прычыны катастрофы высвятляюцца.

1 лістапада ў Расіі быў аб'яўлены жалобным днём. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў спачуваннi Прэзiдэнту Расii Уладзiмiру Пуцiну, родным i блiзкiм загiнулых Дзясяткі жыхароў беларускай сталіцы таксама выказвалі свае спачуванні сем'ям загінулых і прыносілі да будынка Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску кветкі і лампадкі са свечкамі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.