Вы тут

Хто яны, ганаровыя грамадзяне Міншчыны


Трое новых ганаровых грамадзян з'явілася ў Мінскай вобласці. Гэтага звання ўдастоены паэт Сяргей Давідовіч — чалавек шматграннага таленту. Яго работы выстаўлены ў галерэі Лагойска, а таксама падораны гораду. За плячыма майстра 40 персанальных выстаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Сяргей Давідовіч — аўтар зборнікаў паэзіі і прозы. Многія яго вершы пакладзены кампазітарамі на музыку. Яго пяру належыць тэкст гімна Лагойска. Акрамя таго, ён рэалізаваў сябе і як сцэнарыст.

У спісе ганаровых грамадзян таксама ветэраны сельгасвытворчасці. Мікалай Васілевіч больш як трыццаць гадоў узначальваў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Лучнікі» Слуцкага раёна. Ён заслужаны работнік сельскай гаспадаркі СССР, узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Леніна і Айчыны ІІІ ступені. Менавіта пад яго кіраўніцтвам гаспадарка дасягнула значных поспехаў ва ўсіх галінах вытворчасці. Зінаіда Ярашэвіч — брыгадзір малочнатаварнай фермы «Пагарэлае» адкрытага акцыянернага таварыства «Радзіма Якуба Коласа» Стаўбцоўскага раёна. У гаспадарцы яна працуе ўжо 50 гадоў. У 1988 годзе жанчыне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Цырымонія ўзнагароджання, уручэння пасведчанняў і стужак адбудзецца падчас абласнога свята «Дажынкі» ў Вілейцы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.