Вы тут

Інтрыга застаецца


Брэсцкі гандбольны клуб афармляе чарговую перамогу ў SЕHА-лізе перад лістападаўскай паўзай, футбалісты «Шахцёра» застаюцца галоўнымі прэтэндэнтамі на бронзавыя медалі чэмпіянату краіны, а «Цмокі» церпяць паражэнне на хатняй пляцоўцы. Пра найбольш актуальныя спартыўныя падзеі выхадных — у штотыднёвым аглядзе «Звязды».

3-18

1. БГК імя Мяшкова абыграў «Нэксе» з Харватыі ў хатнім матчы SЕHА-«Газпрам»-лігі — 31:26.

Галоўны трэнер Брэсцкага гандбольнага клуба Сяргей Бябешка адзначыў, што яго камандзе прыйшлося няпроста, але вынікам ён задаволены, нягледзячы на чатырох траўмаваных: хлопцы змаглі паказаць годную гульню і ў выніку атрымаць перамогу.

— Гэта сведчанне таго, што з'явіўся камандны дух, дух пераможцаў. Для мяне самае важнае, што ў цяжкі момант каманда сабралася і вырвала перамогу, — адзначыў настаўнік.

Пасля васьмі тураў у актыве брастаўчан 18 ачкоў, яны займаюць у турніры трэцяе месца. Узначальвае табліцу славацкі «Татран». Другімі ідуць гандбалісты «Веспрэма», у якіх яшчэ два матчы ў запасе.

Адзначым, што ў клубных турнірах да сярэдзіны лістапада будзе паўза ў сувязі са зборамі нацыянальных камандаў. Пасля яе завяршэння БГК імя Мяшкова пачне рыхтавацца да выязнога матча Лігі чэмпіёнаў з сербскай «Вайводзінай» (гульня адбудзецца 14 лістапада). Пасля шасці тураў у групе С гэтага турніру лідзіруе іспанскі «Лаграньё». «Мяшкоўцы» з васьмю баламі займаюць другое месца.

Мінскі гандбольны клуб СКА пасля паўзы працягне выступленне ў Балтыйскай лізе: 14 і 15 лістапада мінчане згуляюць на выездзе спачатку з рыжскім «Цэлтніексам», а затым з «Огрэ». У кубку ЕГФ гандбалісты працягнуць выступленне 21 лістапада, на выездзе яны згуляюць з аўстрыйскім клубам «Хард».

2. Максім Мірны і Фелісіяна Лопес прайгралі ў фінале турніру ў іспанскай Валенсіі. У вырашальным матчы парнага разраду Мірны і Лопес аказаліся слабейшымі за амерыканскіх тэнісістаў Эрыка Буторака і Скота Ліпскі ў двух сэтах — 6:7 (4:7), 3:6.

3. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» няўдала правялі свой другі хатні паядынак у Адзінай лізе ВТБ. На пляцоўцы «Мінск-Арэны» падапечныя Ігара Грышчука саступілі валгаградскаму клубу «Чырвоны Кастрычнік» з лікам 77:81.

Пасля прайгранай сустрэчы настаўнік беларускага клуба ўзяў віну за гэта паражэнне на сябе. Ён адзначыў, што каманда яшчэ да пачатку матча «выйграла», а насамрэч трэнеры не змаглі настроіць гульцоў на сапраўдную барацьбу. Наступную сустрэчу турніру мінчане правядуць 8 лістапада супраць чэшскага «Німбурка» (гэтая каманда ўзначальвае турнірную табліцу).

4. Да заканчэння чэмпіянату краіны па футболе застаўся адзін тур. Ён будзе сыграны 8 лістапада, у нядзелю, менавіта там разгорнецца завочная барацьба за бронзавыя медалі першынства.

У перадапошнім 25-м туры чэмпіянату футбалісты салігорскага «Шахцёра» ў Наваполацку абыгралі «Нафтан» — 4:3. Хоць падчас сустрэчы двойчы саступалі — 0:1 і 1:2, але ўсё ж знайшлі ў сабе сілы не толькі зраўняць лік, але і перамагчы. Адзначым, што ў складзе «гарнякоў» найлепшы снайпер цяперашняга першынства Мікалай Януш аформіў хет-трык: цяпер у актыве нападаючага 14 мячоў, і ён блізкі да таго, каб другі год запар стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату краіны.

Канкурэнт «Шахцёра» ў барацьбе за месца на п'едэстале, бабруйская «Белшына», у Мінску згуляла ўнічыю з «Дынама» — 0:0. У 26-м туры «Шахцёру» дастаткова будзе згуляць унічыю на сваім полі з брэсцкімі дынамаўцамі, а бабруйчанам неабходна не толькі перамагчы ў сябе дома мікашэвіцкі «Граніт», але і разлічваць на пройгрыш салігорцаў.

Барысаўскі БАТЭ абыграў на выездзе брэсцкае «Дынама» з мінімальным лікам 1:0. У Мазыры мясцовая «Славія» нанесла паражэнне футбалістам «Гомеля» — 3:1. «Віцебск» на сваім полі згуляў унічыю з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» — 0:0. З такім жа вынікам завяршыўся матч «Слуцк» — «Нёман» (Гродна). Мікашэвіцкі «Граніт» у Лунінцы абыграў футбалістаў «Мінска» з лікам 2:0.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.