Вы тут

За краязнаўчую руплівасць і пошук народнай душы


На Берасцейшчыне добра ведаюць публіцыста, празаіка, руплівага даследчыка гісторыі роднага краю Аляксандра Валковіча. У апошнія гады ён — і кіраўнік па-свойму ўнікальнага творчага праекта па выданні краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», які заснаваны Брэсцкім райвыканкамам.

Плённая творчая і грамадская дзейнасць нашага земляка адзначана і ўвагай замежных калег. Савет дырэктараў фонду «Sріrіtuаl Dірlоmасу» (ЗША) прыняў рашэнне аб прысуджэнні беларускаму пісьменніку Аляксандру Валковічу Першай літаратурнай прэміі «За высокі міжнародны прафесійны ўзровень у творах, якія садзейнічаюць этычнаму росту чытачоў і майстэрскаму паказу душы народа».

— Прэмія складаецца з грашовага ўзнагароджвання, спецыяльнай граматы, а таксама мы акажам дапамогу ў прыездзе лаўрэата ў ЗША, у штат Фларыда, — каменціруе сам факт узнагароджвання прэзідэнт фонду, добра вядомы ў Беларусі амерыканскі грамадскі дзеяч Майкл Маргуліс. — Пра рашэнне Савета фонду мы паведамляем у ПЭН-клуб пісьменнікаў, Бібліятэку Кангрэса ЗША, а таксама ва ўсе вядучыя ўніверсітэты і бібліятэкі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Нагадаем, што Аляксандр Валковіч з'яўляецца аўтарам кніг «Зубр белавежскі чыгунны», «Бяроза чорная — бяроза белая», «Алеся. Белавежскія сны» і інш. Творчасць пісьменніка з Брэста і раней уганароўвалася рознымі ўзнагародамі — Брэсцкай абласной літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка, Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты купідон» і іншымі прэстыжнымі рэспубліканскімі і міжнароднымі адзнакамі.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.